Алег Табакоў

савецкі і расейскі актор тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Табакоў
Remove ads

Але́г Табако́ў (па-расейску: Олег Табаков, 17 жніўня 1935, Саратаў, РСФСР, СССР — 12 сакавіка 2018, Масква, Расея) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр. Народны артыст СССР (1988). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 жніўня 1935 году ў Саратаве, у сям’і лекараў — Паўла Кандратавіча Табакова і Марыі Андрэеўны Беразоўскай. Раньняе дзяцінства правёў з бацькамі і бабулямі. Падчас навучаньня ў школе займаўся ў тэатральным гуртку «Маладая гвардыя», што аказала вырашальны ўплыў на выбар прафэсіі. Сувязь з малой радзімай падтрымліваў усё жыцьцё.

У 1953 годзе скончыў школу, паступіў у Школу-студыю МХАТ на курс Васіля Тапаркова. Падчас вучобы атрымаў першую ролю ў кіно. У 1957 годзе Алег Яфрэмаў стварыў у межах школы-студыі МХАТ Студыю маладога актора, якая пазьней ператварылася ў тэатар «Современник». У ім Алег Табакоў працаваў ад 1957 да 1983 году. У 1983 годзе перайшоў у МХАТ. Паралельна ад 1973 году займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю. Ад 1987 году мастацкі кіраўнік тэатру пад уласным кіраўніцтвам («Табакерка»). У 2000 годзе ўзначаліў Маскоўскі Мастацкі тэатар імя Антона Чэхава. Адначасова здымаўся ў кіно (больш за 120 роляў). Памёр 12 сакавіка 2018 году ад сардэчнага прыступу[8].

Remove ads

Фільмаграфія

Thumb
Алег Табакоў у Саратаве, 2007 год

Ролі ў фільмах (выбарачна)

  • 1956 — «Тугі вузел» — Саша Комелеў
  • 1964 — «Жывыя і мёртвыя» — Круцікаў
  • 1968 — «Вайна і мір» — Мікалай Растоў
  • 1969 — «Штрыхі да партрэта У. І. Леніна» — Мікалай Бухарын
  • 1973 — «Сямнаццаць імгненьняў вясны» — Шэленбэрг
  • 1976 — «Марк Твэн супраць…» — Марк Твэн
  • 1978 — «д’Артаньян і тры мушкетэры» — кароль Людовік XIII
  • 1979 — «Масква сьлёзам ня верыць» — Валодзя
  • 1983 — «Мэры Попінс, да пабачэньня!» — Міс Ютымія Эндру
  • 1984 — «Аплядысмэнты, аплядысмэнты...» — Шаўцоў
  • 1985 — «Пасьля дожджыку ў чацьвер» — Кашч Бесьсьмяротны
  • 1987 — «Чалавек з бульвару Капуцынаў» — уладальнік салуну і бармэн Гары МакК’ю
  • 1995 — «Шырлі-мырлі» — Сухадрышчаў
  • 1999 — «Што сказаў нябожчык» — сьледчы Енсэн
  • 2005 — «Стацкі саветнік» — Уладзімер Андрэевіч Далгарукі
  • 2006 — «Андэрсэн. Жыцьцё без каханьня» — Сыман Мэйсьлінг
  • 2007 — «Дывэрсант. Канец вайны» — Арцёменка
  • 2014 — «Кухня ў Парыжы» — Пётар Аркадзевіч Барынаў
  • 2017 — «Кухня. Апошняя бітва» — Пётар Аркадзевіч Барынаў

Рэжысэрскія працы (выбарачна)

  • 1978 — «Дванаццатая ноч» (разам з В. Храмавым і П. Джэймзам)
  • 1990 — «Дах» (разам з С.Газаравым)
  • 1997 — «Матроская цішыня» (разам з А. Еўлахішвілі)

Агучка мультфільмаў (выбарачна)

  • 1965 — «Гунан-Батар» — Гунан
  • 1973 — «Па сьлядах Брэмэнскіх музыкаў» — тэкст ад аўтара (у выданьні на грамкружэлцы ў 1969 годзе)
  • 1977 — «Бобік у гасьцях у Барбоса» — Барбос/дзядуля
  • 1978 — «Трое з Прастаквашына» — кот Матроскін
  • 1980 — «Канікулы ў Прастаквашыне» — кот Матроскін
  • 1984 — «Зіма ў Прастаквашыне» — кот Матроскін
  • 1984 — «Воўк і цялё» — Воўк
  • 2002 — «Пра рыбака і рыбку» — усе пэрсанажы
  • 2007 — «Ільля Мурамец і Салавей-разбойнік» — Васілеўс
  • 2013 — «Вяртаньне Бураціны» — пан Баскара

Агучка фільмаў (выбарачна)

  • 1968 — «Чараўнік Смарагдавага гораду» — імя пэрсанажу не паказана
  • 1971 — «Ехалі ў трамваі Ільф і Пятроў» — голас за кадрам
  • 1984 — «Піпі Доўгаяпанчоха» — паліцыянт (роля Баадура Цуладзэ)
  • 2004 — «Гарфілд» — Гарфілд
  • 2006 — «Гарфілд 2» — Гарфілд
Remove ads

Узнагароды

  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) — за выкананьне ролі Аляксандра Фёдаравіча Адуева ў спэктаклі «Звычайная гісторыя» паводле Івана Ганчарова
  • Заслужаны артыст РСФСР (1969)
  • Народны артыст РСФСР (1977) — за заслугі ў вобласьці савецкага кінамастацтва
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1982) — за заслугі ў вытворчасьці савецкіх тэлефільмаў і актыўны ўдзел ў стварэньні фільма «Сямнаццаць імгненьняў вясны»
  • Залатая маска (1996, 2017)
  • ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997)
  • Мэдаль «У памяць 850-годзьдзя Масквы» (1997)
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2005) — за выбітны ўнёсак у разьвіцьцё тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасьць
  • Ордэн Крыжа зямлі Марыі 3 ступені (Эстонія, 2005)
  • Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёну (Францыя, 2013)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads