КІ Кляксвуйк

фарэрскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

КІ Кляксвуйк
Remove ads

КІ (па-фарэрску: ) — фарэрскі футбольны клюб з гораду Кляксвуйку. Заснаваны ў 1904 годзе. 21-разовы чэмпіён Фарэрскіх астравоў, шасьціразовы ўладальнік Кубка Фарэрскіх астравоў. Клюб гуляе ў сіне-белай форме ды ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Д’юпуміра. КІ стаў першым фарэрскім футбольным клюбам, які згуляў у групавым этапе буйнога эўрапейскага спаборніцтва, арганізаванага УЭФА, кваліфікаваўшыся ў гэты этап у Лізе канфэрэнцыяў УЭФА сэзону 2023—2024 гадоў.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

КІ стаў першым чэмпіёнам краіны ў 1942 годзе, калі ўпершыню быў арганізаваны дэбютны чэмпіянат Фарэрскіх астравоў[2]. У 1992 годзе кляксвуйскі клюб упершыню браў удзел у эўрапейскіх спаборніцтвах[3], згуляўшы ў папярэднім раўндзе Лігі чэмпіёнаў супраць латвійскай каманды «Сконта», дзе саступіў з агульным лікам 6:1. Здабыўшы дубль у 1999 годзе, КІ дасягнуў паказьніку ў 17 тытулаў чэмпіёнаў краіны, што на той момант было рэкордам[4]. Пасьля гэтага каманда не перамагала ў чэмпіянаце ажно да 2019 году, у выніку чаго, у 2004 году паводле агульнай колькасьці тытулаў дружыну перасягнуў ГБ[4]. Не зважаючы на тое, што ў ліпені 2009 году каманда падпісала кантракты з былым легендарным гульцом Тодзі Ёнсанам і Атлі Даніельсэнам на астатнюю частку сэзону, КІ ўпершыню за 105-гадовую гісторыю клюбу вылецеў з найвышэйшай лігі[4]. Каманда вярнулася ў элітны дывізіён у 2011 годзе.

Thumb
Футбалісты КІ (у белых строях) у матчы чэмпіянату Фарэрскіх астравоў.

У 2011 і 2012 годах КІ фінішаваў на пятым і чацьвертым радках адпаведна. Каманда была самай моцнай у нападзе, правёўшы 59 галоў у 27 матчах. Пал Клетскард паклаў на свой рахунак 22 галы і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. У падрыхтоўцы да сэзону 2013 году былі падпісаныя кантракты з Атлі Даніельсэнам і Майнгартам Ёнсэнам, што дапамагло КІ прабіцца ў паўфінал кубка. Аднак у лізе сэзон быў скончаны на расчаравальным 8-м месцы. Па заканчэньні сэзону клюб пагадзіў новага трэнэра Мік’яла Томасэна, які кіраваў камандай да 2022 году. Новы трэнэр прасунуў новую сыстэму, незнаёмую большасьці гульцоў, і таму КІ перажыла цяжкі старт сэзону. Пазьней у першай палове сэзону каманда засвоіла новы стыль, гуляючы ў прывабны, свабодны атакуючы футбол, і ў выніку заняла пятае месца. У 2016 годзе яны былі другімі, саступіўшы Вікінгуру ў барацьбе за залатыя мэдалі толькі адзін пункта, але каманда стала ўладальніцай Кубка Фарэрскіх астравоў[5].

У 2019 годзе КІ ня толькі выйграў свой першы тытул чэмпіёнаў краіны за дваццаць гадоў, але і ўпершыню прабіўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, перамогшы летувіскі «Рытэрай» паводле правіла колькасьці галоў у гасьцях[6]. У 2020 годзе КІ выступіў яшчэ лепш, стаўшы першай фарэрскай камандай, якая кваліфікавалася ў плэй-оф Лігі Эўропы, абгуляўшы тбіліскае «Дынама» зь лікам 6:1 у трэцім кваліфікацыйным раўндзе[7]. У 2023 годзе кляксвуйскі клюб прасунуўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў у другі раз у сваёй гісторыі, перамогшы 34-разовага чэмпіёна Вугоршчыны «Фэрэнцвараш» з агульным лікам 3:0.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads