Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́га канфэрэ́нцыяў УЭФА 2023—2024 гадо́ў — трэці сэзон Лігі канфэрэнцыяў УЭФА, трэцяга па значнасьці клюбнага футбольнага эўрапейскага турніру, арганізаванага УЭФА. Фінал прымаў стадыён «Ая-Сафія» ў Атэнах, Грэцыя. Пераможца Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў «Алімпіякос» аўтаматычна кваліфікаўся ў лігавы этап Лігі Эўропы УЭФА 2024—2025 гадоў.
Remove ads
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
Агулам 178 камандаў ад 54 асацыяцыяў сярод чальцоў УЭФА (за выключэньнем Расеі) прынялі ўдзел у Лізе канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў. Рэйтынг асацыяцыяў, які ўплывае на колькасьць удзельнікаў, разьлічваецца па каэфіцыентах УЭФА за апошнія 5 гадоў адпаведна вынікаў удзелу ў спаборніцтвах УЭФА клюбаў адпаведных гадоў ды асацыяцыяў:
- Асацыяцыі 1—5 вылучаюць па адной камандзе ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Асацыяцыі 6—16 (акрамя Расеі) і 51—55 вылучаюць па дзьве каманды ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Асацыяцыі 17—50 (акрамя Ліхтэнштайна) вылучаюць па тры каманды ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Ліхтэнштайн накіроўвае адну каманду ў кваліфікацыю спаборніцтва (бо замест дамашняй футбольнай лігі Ліхтэнштайн арганізаваў толькі дамашні кубак з унутраных спаборніцтваў).
- Таксама, 18 камандаў, што выбылі зь Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў, і 25 камандаў, што выбылі зь Ліга Эўропы УЭФА 2023—2024 гадоў, перайшлі ў Лігу канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў.
Рэйтынг асацыяцыяў
Для Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў усе асацыяцыі былі растасаваныя па месцах адпаведна зь іх рэйтынгам з сэзону спаборніцтваў 2017—2018 гадоў па сэзон 2021—2022 гадоў.
Акрамя разьмеркаваньня на аснове каэфіцыентаў краінаў, асацыяцыі могуць мець дадатковыя каманды, якія ўдзельнічаюць у Лізе канфэрэнцыяў:
- (ЛЧ) — пераход зь Лігі чэмпіёнаў 2023—2024 гадоў.
- (ЛЭ) — пераход зь Лігі Эўропы 2023—2024 гадоў.
Разьмеркаваньне
Далей прадстаўляем сьпіс уваходных раўндаў на гэты сэзон. Трымацелі тытулу Лігі Чэмпіёнаў — Манчэстэр Сіці гарантавалі сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што праз перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз атрыманьне чэмпіёнства ў ангельскай Прэм’ер Лізе, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, падсумоўваючы зьмены:
- Пераможцы кубка 16 асацыяцыі (Чэхіі) ўступаюць у розыгрыш Лігі Эўропы з трэцяга кваліфікайнага раўнду замест другога.
- Пераможцы кубкаў 17, 18 і 19 асацыяцыяў (Нарвэгіі, Даніі ды Харватыі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцыяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Пераможцы кубкаў з 30 па 39 асацыяцыю (Славаччыны, Славеніі, Беларусі, Малдовы, Летувы, Босьніі і Герцагавіны, Фінляндыі, Люксэмбурга, Латвіі ды Косава адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
- Толькі 18 з 20 заплянаваных камандаў праз паразы зваляцца зь першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, астатнія дзьве, лёс якіх вызначаны лёсаваньнем, трапяць адразу ў трэці кваліфікацыйны раўнд.
Каманды-ўдзельніцы
Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ПК: Пераможца нацыянальнага кубка.
- 2-е, 3-е, 4-е, 5-е, 6-е, і гэтак далей: Месца ў нацыянальнай Лізе папярэдняга сэзону (што зьяўляецца крытэрыем трапленьня на турнір).
- ЛК: Пераможца нацыянальнага кубка лігі.
- МТ: Кваліфікацыя праз міні-турнір пасьля сканчэньня розыгрышу дамашняй лігі дзеля вызначэньня найлепшых для ўдзелу ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА.
- ЛЧ: Пераход зь Лігі чэмпіёнаў
- 1К: Пераможаныя ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
- ФП/ПФП: Пераможаныя ў папярэднім раўндзе Лігі чэмпіёнаў (ФП: у фінале; ПФП: у паўфінале)
- ЛЭ: Пераход зь Лігі Эўропы
- ГЭ: Пераход у Лігу канфэрэнцыяў пры заняцьці трэцяга месца ў групавым этапе Лігі Эўропы.
- ПО: Пераможаныя ў кваліфікацыйным раўндзе плэй-оф.
- ЧШ/АШ 3К: Пераможаныя ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе (на шляху чэмпіёнаў/на асноўным шляху)
Другі, трэці кваліфікацыйны й раўнд плэй-оф былі падзеленыя на шляхі: чэмпіёнскі (ЧШ) і асноўны (АШ)
У спаборніцтвах прымае ўдзел адна каманда, якая не выступае ў найвышэйшым нацыянальным дывізіёне, празь яго адсутнасьць: «Вадуц» (першы кваліфікацыйны раўнд).
- Пары камандаў Лінкальн Рэд Імпс ды Флёры былі абраныя лёсаваньнем, як пары, пераможаныя ўдзельнікі якіх перайшлі адразу ў 3 (замест 2) кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, што адбылося праз падвоеную кваліфікацыю на эўратурнір пераможцы Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў ды адхіленьня ад удзелу расейскіх камандаў праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.
- Па першапачатковай кваліфікацыі з другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канфэрэнцыяў мусіла патрапіць на турнір пераможца кубка Косава «Прышціна», але яна не атрымала ліцэнзію ад УЭФА, таму на ейнае месца ўвайшла «Дрыта», якая ўсё адно мела доступ да кваліфікацыі на турнір, але зь першага кваліфікацыйнага раўнду. Месца ж «Дрыты», адпаведна, заняў наступны клюб косаўскай Супэрлігі «Дукаджыні».
- Пераможца беларускай Вышэйшай лігі (Шахцёр Салігорск) ды срэбны прызёр (Энэргэтык БДУ Менск) былі дыскваліфікаваны праз пацьверджаныя абвінавачваньні ў дамоўленых матчах, адпаведна, былі пазбаўленыя ліцэнзіі УЭФА. Наступнае, пятае месца ў Лізе, Іслач, была таксама пазбаўленая ліцэнзіі падобным жа чынам, бо скандал з-за дамоўленых матчаў. 6 ды 7 месцы: Менск ды Гомель, ня здолелі пацьвердзіць свае ліцэнзіі УЭФА. 8 месца, Тарпеда Жодзін, кваліфікаваўся на турнір у якасьці пераможцы кубка, таму апошняе кваліфікацыйнае месца заняў Нёман, які фінішаваў дзявятым.
- Пераможца кубка «Віртус», што мусіў мець кваліфікацыю ў Лігу канфэрэнцыяў, быў абвінавачаны ў дамоўленых матчах і таму пазбаўлены ліцэнзіі УЭФА. Замест яго на свабоднае месца ў кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў увайшла наступная каманда Сан-Марына — «Космас», а замест «Космасу», на таго месца, чарговая каманда — «Ля Фіярыта».
Remove ads
Расклад матчаў
Расклад спаборніцтваў наступны. Матчы заплянаваны на чацьвер, за выключэньнем фіналу, які мае прайсьці ў сераду, хоць у выключных выпадках можа адбыцца па аўторках і серадах з-за супярэчнасьцяў раскладу.
Remove ads
Кваліфікацыйныя раўнды
Першы кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду адбылося 20 чэрвеня 2023 году. Першыя гульням наканавана было 12 ды 13 ліпеня, другім - 18 ды 20 ліпеня. Пераможцы патрапілі на асноўны шлях другога кваліфікацыйнага раўнду, пераможаныя завяршылі свой удзел у турніры.
Другі кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 21 чэрвеня 2023 году. Першым гульням было наканавана 25, 26 й 27 ліпеня, а другім 1, 2 ды 3 жніўня 2023 году.
Пераможцы трапляюць ў трэці кваліфікацыйны раўнд адпаведнага шляху. Пераможаныя выбываюць з эўрапейскіх спаборніцтваў бягучага розыгрышу.
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 24 ліпеня 2023 году. Першым гульням было наканавана 9 ды 10 жніўня, а другім 17 жніўня 2023 году.
Пераможцы трапляюць ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф адпаведнага шляху. Пераможаныя выбываюць з эўрапейскіх спаборніцтваў бягучага розыгрышу.
Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф
Лёсаваньне кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф адбылося 7 жніўня 2023 году. Першыя гульні прайшлі 23 і 24 жніўня, а другія — 31 жніўня 2023 году.
Пераможцы трапілі ў групавы этап Лігі канфэрэнцыяў. Пераможаныя выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў бягучага розыгрышу.
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне групавога этапу адбылося 1 верасьня 2023 году. 32 каманды разьбілі на восем групаў па чатыры каманды. Для лёсаваньня каманды разьмеркавалі па чатырох кошыках, у кожным па восем камандаў, на падставе ўласнага рэйтынгу кожнай каманды. Каманды з адной асацыяцыі не маглі патрапіць у адну групу.
Група A
Крыніца: УЭФА
Група B
Крыніца: УЭФА
Група C
Крыніца: УЭФА
Заўвагі:
Заўвагі:
Група D
Крыніца: УЭФА
Заўвагі:
Заўвагі:
Група E
Крыніца: УЭФА
Група F
Крыніца: УЭФА
Група G
Крыніца: УЭФА
Група H
Крыніца: УЭФА
Заўвагі:
Заўвагі:
Remove ads
Плэй-оф
Раўнд плэй-оф
1/8 фіналу
Чвэрцьфінал
Паўфінал
Фінал
Remove ads
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
- Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2023—2024 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads