Казанскі крэмль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казанскі крэмль (па-татарску: Казан кирмәне, Qazan kirməne) — гістарычная крэпасьць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і расейскія матывы. Аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2000 году. Губэрнатарскі палац у крамлі зьяўляецца рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Татарстану.

Казанскі крэмль знаходзіцца на мысе высокай тэрасы левага берага Волгі і левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і архэалягічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: архэалягічныя рэшткі першага (XII—XIII стагодзьдзі), другога (XIV—XV стагодзьдзі) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стагодзьдзі). Пабудаваныя з валжанскага вапняку і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасьць. Тэрыторыя крамля ўяўляе сабой няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з поўначы-захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынку Гасьцінага двара (цяпер музэй РТ). Агульная плошча крамля складае 1500 квадратных мэтраў, акружнасьць 1800 м.
Remove ads
Фотагалерэя
- Мячэт Кул-Шарыф
- Дабравешчанскі сабор
- Від на Крэмль
- Вежа Сююмбіке
- Кул-Шарыф
- Мячэт Кул-Шарыф
- Праабражэнская вежа
- Брама Прэзыдэнцкага палацу
- Тайніцкая вежа
- Спаская вежа Казанскага крамля
- Кансісторыя
- Усходняя сьцяна Казанскага крамля
Вонкавыя спасылкі
Казанскі крэмль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads