Казань
места ў Расеі, сталіца Татарстану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каза́нь (па-татарску: Казан, Qazan) — горад у Расеі, сталіца Рэспублікі Татарстан, буйны порт на левым беразе ракі Волгі, ля ўпадзеньні ў яе ракі Казанкі. Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых расейскіх эканамічных, палітычных, навуковых, культурных і спартовых цэнтраў. Казань мае зарэгістраваны брэнд «трэцяя сталіца Расеі». Неафіцыйна й напаўафіцыйна горад называюць «сталіцай расейскага фэдэралізму» й «сталіца ўсіх татараў сьвету». У 2005 годзе было адсьвяткаванае тысячагодзьдзе Казані.
Remove ads
Гаспадарка
На 2021 год адным з найбольшых прадпрыемстваў гораду быў завод «Казаньаргсынтэз». У Савецкім раёне горада месьцілася галаўная сядзіба «Таттэлекаму», заснаванага ў 1998 годзе. У Кіраўскім раёне Казані месьціўся «Ак Барс» Банк.
Асобы
- Гаўрыіл Дзяржавін — расейскі паэт, нарадзіўся ў Казані
- Фёдар Шаляпін — расейскі опэрны сьпявак, нарадзіўся ў Казані
- Васіль Аксёнаў — расейскі пісьменьнік, нарадзіўся ў Казані
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads