Казімер Чартарыйскі

(1674—1741) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімер Чартарыйскі
Remove ads

Казімер Чартарыйскі (4 красавіка 1674, Варшава — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1699—1707 і 1709—1712), падскарбі (1707—1709) і падканцлер вялікі літоўскі (1712—1724), кашталян віленскі (з 1724). Кавалер ордэна Белага Арла (1730).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Князь на Клявані і Жукаве. Быў старостам крамянецкім, вяліскім і ўсьвяцкім староствы.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Казімер Чартарыйскі, 1741 г.

Паходзіў з княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Міхала Юрыя і Яны Вэранікі з Алендзкіх.

У часы бескаралеўя 1696—1697 гадоў быў прыхільнікам францускага кандыдата на сталец прынца Франсуа Люі дэ Канці. У 1706 годзе перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага (ад якога атрымаў урад падскарбія), потым супрацоўнічаў з Аўгустам Моцным. Па ягонай сьмерці (1733 год) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага. Трапіў у палон да войскаў Аўгуста Саса, але пагадзіўся з новым каралём.

У 1730-я гады ўтварыў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і зьвязаных зь імі іных родаў («фамілію»), якая разьлічвала на дапамогу Расеі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай[1].

Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабэлай Альжбетай (1671—1758), дачкой Яна Андрэя Морштына. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Міхал Фрыдэрык (1696—1775),
  • Аўгуст Аляксанар (1697—1782)
  • Канстанцыя (1700—1759)
  • Людвіка Альжбета (1703—1745)
  • Тэадор Казімер (1704—1768)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads