Чартарыйскія

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чартарыйскія, Чартарыскія — княскі род гербу Пагоня. Асаблівае значэньне ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай мелі ў XVIII стагодзьдзі, калі ўзначальвалі моцную групоўку магнатаў — «фамілію», якая ў другой чвэрці — другой палове XVIII ст. спрабавала правесьці рэформы дзяржаўнага і эканамічнага ладу Рэчы Паспалітай, арыентавалася на Расею, а па першым падзеле Рэчы Паспалітай узначаліла магнацкую апазыцыю.

Хуткія факты Краіна паходжаньня, Прызнаныя ў ...

Прозьвішча атрымалі ў XV стагодзьдзі ад свайго маёнтку Чартарыйску на рацэ Стыры на Валыні (Луцкі павет Валынскага ваяводзтва). Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у канцы XVI стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва[1]. Галоўная рэзыдэнцыя — у месьце Пулавах (Люблінскае ваяводзтва).

Remove ads

Паходжаньне

Thumb
Ілюстрацыя з дакумэнта, які даводзіць княскі тытул Чартарыйскіх, з гербам «Пагоня»

Паводле генэалягічнай традыцыі выводзілі свае карані ад князя Канстантына Альгердавіча (?—1390), пры тым спасылаліся на пацьверджаньне каралём польскім Уладыславам III іхнага сваяцтва зь вялікім князем літоўскім Альгердам граматай ад 14 чэрвеня 1442 году. Аднак гісторыкі XIX стагодзьдзя выказвалі сумненьні ў імавернасьці гэтай граматы і схіляліся да вэрсіі пра паходжаньне Чартарыйскіх зь зямель сучаснай Беларусі[1].

Пачынальнік роду Чартарыйскіх — уладальнік маёнтку Чартарыйску князь Васіль (? — па 1417), сынамі якога былі Іван (? — каля 1460), Аляксандар (? — пасьля 1477) і Міхал (? — да 1489).

Нашчадкі Аляксандра (лагойская галіна роду) у мужчынскім родзе згасла ў XVI стагодзьдзі. Ад унукаў Міхала (валынская галіна) паходзяць 2 асноўныя лініі роду: ад Аляксандра Фёдаравіча (?—1571)— чартарыйская лінія (згасла ў 1606 годзе), ад Івана Фёдаравіча (?—1567) — клеванская лінія. Ад унука Івана Фёдаравіча — Мікалая Юрыя (?—1662) пайшлі 2 новыя галіны роду: старэйшая, клеванская (яе прадстаўнікі ў наш час жывуць у Польшчы і краінах Заходняй Эўропы), і малодшая, карэцкая (згасла ў 1810 годзе).

Княскі тытул Чартарыйскім зацьвердзіў Люблінскі сойм (1569 год).

На Беларусі ў розны час валодалі Лагойскам, Глускам, Карэлічамі, Шкловам ды іншымі.

Remove ads

Найбольш вядомыя з роду

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads