Какошнік (архітэктура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Какошнік (па-расейску: кокошник) — паўкруглая або кілепадобная прытворная закамара, якая мае вылучна дэкаратыўнае прызначэньне. Зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVI—XVII стагодзьдзяў і сучаснай архітэктуры Маскоўскага патрыярхату. Разьмяшчаецца на сьценах, скляпеньня, а таксама пры аснове шатроў і барабанаў купалоў царкоўных збудаваньняў.

Этымалягічна дадзенае архітэктурнае паняцьце зьвязваецца з найменьнем традыцыйнага расейскага жаночага галаўнога ўбору какошнік.
Remove ads
Гісторыя
Згодна з найбольш пашыраным меркаваньнем, какошнікі ўпершыню зьявіліся ў XVI ст., а ўжо ў наступным XVII ст. яны зрабіліся тыповымі для архітэктуры Маскоўскай дзяржавы[1].

Цікава, што расейскі гісторык архітэктуры П. Рапапорт рэканструяваў пачатковы выгляд царквы Сьв. Спаса ў Полацку з завершаньнямі ў выглядзе какошнікаў, што дае падставу сьцьвярджаць пра ўзьнікненьне дадзенага архітэктурнага элемэнту ў XII ст. Тым часам іншы вядомы гісторых архітэктуры Мікалай Бруноў, які беспасярэдне дасьледваў дадзены храм і выявіў тыя самыя элемэнты, якія Рапапорт клясыфікаваў у якасьці «какошнікаў», бачыў адрозны пачатковы выгляд Спаскай царквы[2].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads