Каламбус Блю Джэкетс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каламбус Блю Джэкетс
Remove ads

Каламбус Блю Джэкетс (па-ангельску: Columbus Blue Jackets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Каламбус, штат Агаё, ЗША. Клюб бярэ ўдзел у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. У НХЛ пачалі гуляць пасьля чарговага пашырэньня ў 2000 годзе[2]. Доўгі час «Блю Джэкетс» выступаў дрэнна, ня могучы здабыць нават 30 перамог за гульнявы год ажно да сэзону 2005—2006 гадоў. Упершыню дружына атрымала права на ўдзел у Кубку Стэнлі ў 2009 годзе, але ў першым раўндзе пацярпелі ад «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3]. Першай перамогі ў плэй-оф каманда чакала да Кубка Стэнлі 2014 году, а ў першай сэрыі плэй-оф перамаглі толькі ў Кубку Стэнлі 2019 году, калі агаяўцы перамаглі клюб «Тампа Бэй Лайтнінг». Свае хатнія матчы каламбусцы ладзяць на Нэйшнўайд-Арэне, якая была адкрыта ў 2000 годзе. «Кліўлэнд Монстэрз» з Амэрыканскай хакейная лігі ёсьць афіляваным з «Блю Джэкетс» клюбам[4].

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Да стварэньня «Каламбус Блю Джэкетс» апошняй камандай НХЛ з штаце Агаё быў «Кліўлэнд Бэранз», які спаборнічаў у лізе з 1976 па 1978 гады. Перад самым стврэньнем новай каманды НХЛ у горадзе гуляла каманда «Каламбус Чыл», але спаборнічала яна ў адной зь невялікіх хакейных лігаў краіны.

Thumb
Гармата «Блю Джэкетс» усталяваная на хатняй арэне клюбу.

У лістападзе 1996 году пяць інвэстараў стварылі таварыства, каб ад ягонага імя надаць заяўку на стварэньне новага клюбу ў НХЛ і сплаціць уступны ўнёсак у памеры 100 тысяч даляраў[5]. Выбаршчыкі Каламбус разглядалі мажлівасьць правесьці рэфэрэндум аб будаўніцтве публічна фінансаванай арэны, што падмацавала бы зацьвярджэньне заяўкі ў НХЛ[6]. Калі камісар лігі Гэры Бэтман наведаў Каламбус, каб сустрэцца з кіраўнікамі таварыства адносна стварэньня франшызы, мелася заклапочанасьць аб тым, што выбаршчыкі не прагаласуюць за будаўніцтва на неабходным рэфэрэндуме. Няпэўнасьць наконт будучай каманды зрастала, але адзін з заяўшчыкаў Джон Г. Маконэл у прыватным парадку гарантаваў Бэтману, што арэна будзе пабудаваная, не зважаючы на рэфэрэндум[7].

Травеньскі рэфэрэндум праваліўся, аднак 31 траўня 1997 году кампанія Nationwide абвесьціла, што прафінансуе будаўніцтва арэны на 150 мільёнаў даляраў. Такі крок паспрыяў таму, што 25 чэрвеня 1997 году кіраўніцтва НХЛ пастанавіла аб тым, што Каламбус атрымае новую франшызу[5]. Пасьля гэтага быў праведзены конкурс на выбар назвы каманды. Канчатковы назоў «Блю Джэкетс» ушаноўвае памяць аб унёска штату Агаё ў грамадзянскую вайну ў ЗША[8].

23 чэрвеня 2000 году дзьве наваствораныя клюбы НХЛ «Каламбус Блю Джэкетс» і «Мінэсота Ўайлд» узялі ўдзел у драфце пашырэньня 2000 году, які ладзіўся ў Калгары. Згодна з зацьверджанымі правіламі, 26 актыўных клюбаў НХЛ з 28 мелі вызначыць сьпіс сваіх гульцоў, у які мусілі ўваходзіць адзін брамнік, пяць абаронцаў і дзевяць нападнікаў альбо два брамнікі, тры абаронцы і сем нападнікаў. Клюбы «Атланта Трэшэрз» і «Нэшвіл Прэдатарз» былі выключаныя з клюбаў, якія мусілі стварыць такія сьпісы, бо самі былі створаныя за некалькі гадоў да таго. Далей, «Блю Джэкетс» і «Ўайлд» маглі выбраць 24 гульцоў з клюбаў, якія падрыхтавалі сьпісы, пры гэтым хакеістаў зь сьпісаў мажлівасьці выбраць не было, бо яны былі абароненыя ад выбары[9]. Сярод іншых каламбусцы абралі брамнікаў Рыка Табараччы і Дўэйна Роласана, абаронцаў Лайла Одэлайна і Мэт’ю Шнайдэра, а таксама нападнікаў Джэфа Сэндэрсана, Тэрнэра Стывэнсана і Далас Дрэйка[10]. Некаторыя клюбы ў абмен аддалі свае правы на выбары драфту наступных гадоў.

Свой уступы матчы каламбусцы згулялі 7 кастрычніка 2000 году супраць «Чыкага Блэкгокс», саступіўшы зь лікам 5:3. Першую шайбу ў гісторыі франшызы закінуў Брус Гардынэр[11]. «Каламбус Блю Джэкетс» завяршыў сэзон з 71 пунктамі на рахунку, фінішаваўшы апошнім ў Цэнтральным дывізіёне[12]. Джэф Сэндэрсан стаў першым гульцом у гісторыі каманды, які забіў 30 галоў.

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads