Нэшвіл Прэдатарз
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Нэшвіл Прэдатарз» (па-ангельску: Nashville Predators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША. Клюб далучыўся да галоўнай хакейнай лігі амэрыканскага кантынэнту падчас пашырэньня ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Свае хатнія матчы праводзіць на Брыджстоўн Арэне.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 1995 году зьявіліся чуткі пра тое, што «Нью-Джэрзі Дэвілз» можа пераехаць на Нэшвіл Арэну, якую зьбіраліся будаваць у Нэшвіле[2]. Горад прапанаваў бонус у памеры 20 млн даляраў любой камандзе, якая пераедзе ў горад на новую арэну. У канчатковым выпадку д’яблы вырашылі застацца ў Нью-Джэрзі.

Пасьля няўдалай спробы схіліць да сябе «Дэвілз», камісар НХЛ Гэры Бэтман заявіў, што Нэшвіл, верагодна, будзе разглядацца ў якасьці базавага гораду для маючага адбыцца пашырэньня[3]. Арэна была адчынена ў 1996 годзе, і пасьля спробы перавезьці ў Нэшвіл «Сакрамэнта Кінгс» з НБА, горад замест вырашыў стварыць хакейны клюб[4].
У студзені 1997 году група пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Крэйга Лейпольда зрабіла афіцыйную прэзэнтацыю перад тым, як зрабіць запыт у сакратарыят НХЛ на стварэньне франшызы[5]. Калі Бэтман і чыноўнікі зь лігі наведалі Нэшвіл, тысячы людзей сабраліся на пляцу каля арэны, каб вітаць іх. Як было заплянавана каманда з Нэшвілу павінна была пачаць выступы ў лізе ў 1998 годзе, але пры выкананьні патрабаваньня аб продажу ня менш за 12 тысячаў абанэмэнтаў да 31 сакавіка 1998 году[6]. «Нэшвіл Прэдатарз» выканаў гэтае патрабаваньне і быў дапушчаны да ўдзельнікаў НХЛ. Першым галоўным трэнэрам стаў Бары Троц, які прыняў кіраўніцтва над камандай 6 жніўня.
Свой дэбютны сэзон 1998—1999 гадоў «Прэдатарз» правялі паказаўшы годны вынік. У склад каманды ўваходзіла нямала дасьведчаных хакеістаў, як то амэрыканскі брамнік Майк Данэм, нападнікі Том Фіцджэральд, Патрык Шэлбэрг і вэтэран Кліф Ронінг, а таксама меліся і маладыя пэрспэктыўныя гульцы, як то чэскі брамнік Томаш Вокаўн, фінскі абаронца Кіма Тыманэн, крайні нападнік Віле Пэлтанэн, расеец Сяргей Крывакрасаў і амэрыканец Дэйвід Легўонд. Першы матч каманда правяла 10 кастрычніка 1998 году, прайграўшы на сваім лёдзе «Флорыдзе Пантэрз» зь мінімальным лікам 0:1, а першая перамога прыйшла да «драпежнікаў» 13 кастрычніка ў паядынку супраць «Караліны Гарыкейнз» — 3:2. У выніку, нягледзячы на перадапошняе, 13-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі НХЛ, паводле выніках чэмпіянату на рахунку «Нэшвіла» апынулася 28 перамог, але пры гэтым яны адсталі ад зоны плэй-оф толькі на 15 пунктаў. Адным з найлепшых гульцоў каманды ў той першы год стаў расейскі форвард Сяргей Крывакрасаў, які прадстаўляў клюб на матчы Матчы ўсіх зорак НХЛ.
Пачатак сэзону 2000—2001 гадоў адзначыўся тым, што «драпежнікі» правялі дзьве сустрэчы ў японскім Токіё супраць «Пітсбург Пінгвінз». Кожная каманда здабыла па адной перамогі, а кожны з матчаў наведалі больш за 13 тысяч чалавек. Нэшвільцы скончылі рэгулярны сэзон на дзясятым радку Заходняй канфэрэнцыі за дзесяць пунктаў ад месца плэй-оф. Цягам сэзону 2001—2002 гадоў «драпежнікі» здабылі сваю 100-ю перамогу 6 сьнежня 2001 году. З гэтай перамогай «Нэшвіл Прэдатарз» стаў другой камандай з пашырэньня 1990-х гадоў, якая дасягнула такой колькасьці перамогаў. У чэрвені 2003 году ў Нэшвіле ладзіўся драфт НХЛ, на якім будучы капітан клюбу Шы Ўэбэр быў абраны клюбам пад агульным 49-м нумарам. За першыя гады існаваньня клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але гэта атрымалася зробіць у сэзоне 2003—2004 гадоў. У дэбютным для сябе розыгрышу Кубка Стэнлі «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе саступіў «Дэтройту Рэд Ўінгс».
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads