Калмусоўка
моцны сьпіртовы напой у выглядзе настойкі з коранем аеру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калмусо́ўка — моцны сьпіртовы напой у выглядзе настойкі з коранем аеру.
Для прыгатаваньня выкарыстоўваюць: 3 літры гарэлкі, 100 грамаў каньяку, 50 грамаў сьвежага кораню аеру або 20 грамаў сушанага, лыжку дзёртай апэльсінавай скуркі, 3 пальцы карыцы і пару каліваў кардамону. У якасьці закускі да яе падавалі цукаты з аеру[1].
Remove ads
Прыгатаваньне
Корань аеру, дзёртую апэльсінавую скурку, карыцу і кардамон засыпаюць у слоік, які заліваюць гарэлкай. Слоік пакідаюць на 10 дзён у цёплым месцы і штодня трасуць. Пасьля фільтраваньня атрыманую настойку зьмешваюць з каньяком і разьліваюць па пляшках для далейшага настойваньня цягам пары месяцаў[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads