Кальварыя (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальва́рыя (па-летувіску: Kalvarija) — горад у паўднёвай Летуве, у Мар’ямпальскім павеце каля мяжы з Польшчай. Кальварыя разьмяўчаецца на беразе ракі Шэшупы. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца цэнтрам Кальварыйскага раёну, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Remove ads
Гісторыя
Горад атрымаў сваю назву дзякуючы каталіцкаму біскупу Ёсіфу Тышкевічу (пам. 1656 г.), які пабудаваў тут у 1640 годзе кальварыю на ўзор ерусалімскай. Па яго загаду тут таксама была пабудавана капліца. Ён запрасіў сюды дамініканцаў, які заснавалі тут свой кляштар. Упершыню паселішча ўзгадаваецца з 1667 году. Правы гораду і герб паселішча Кальварыя атрымала ў 1771 годзе.
З 1918 году горад трапіў у склад Летувы. Зь верасьня 1939 году да ліпеня 1940 году тут знаходзіўся лягер для інтэрнаваных салдатаў Войска Польскага. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР гэтыя салдаты былі вывезеныя ва ўнутраныя раёны СССР.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads