Калёна Жыгімонта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калёна Жыгімонта
Remove ads

Калёна караля Жыгімонта (па-польску: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на пляцы перад Каралеўскім замкам у Варшаве.

Калёна караля Жыгімонта
Thumb
Калёна
Thumb
Статуя караля
Thumb
Паваленая статуя ў 1945 годзе

Гісторыя

Калёна была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасьці дару караля Ўладзіслава IV у гонар ягонага бацькі, па праекце Аўгустына Лёчы і Канстантына Тэнкаля. Статуя была створана Клемэнтэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.

Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх дасьпехах. У правай руцэ ён трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.

Ствол калёны, першапачаткова выраблены зь мяккага канглямэрату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.

Падчас Варшаўскага паўстаньня калёна была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элемэнты ўзнавіў скульптар Юзэф Газы[1][2]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сылезыі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads