Каралеўскі замак (Варшава)
замак у Варшаве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскі замак у Варшаве (па-польску: Zamek Królewski w Warszawie) быў пабудаваны ў 1598—1618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам на месцы сярэднявечнага замку мазавецкіх князёў. Палац быў узьведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадзкой забудовы 60-мэтровай Жыгімонтавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаваньні Смаленску.
| Замак | |
Агульны выгляд  | |
| Краіна | Польшча | 
| Месцазнаходжаньне | Варшава | 
| Адрас | Castle Square[d] (4) | 
| Каардынаты | 52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | готыка | 
| Аўтар праекту | Giovanni Battista Trevano[d] | 
| Дата заснаваньня | 1598 | 
| Будаваньне | 1598—1618 гады | 
| Статус | provincial register of monuments[d], нерухомая славутасьць[d][1], гмінны рэестар помнікаў[d] і Q112670032? | 
| Сайт | zamek-krolewski.pl (пол.) (анг.) | 
Каралеўскі замак на мапе Польшчы Каралеўскі замак  | |
Палац-замак падвяргаўся рабаваньню падчас швэдзкага нашэсьця сярэдзіны XVII стагодзьдзя і Вялікай Паўночнай вайны. Хоць і Ян Сабескі, і Аўгуст III фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленьне струхлелага будынку зьвязана зь імем апошняга караля, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па яго ініцыятыве ўздоўж Віслы было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр’ерамі ў стылі клясыцызму, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых заляў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус каралеўскай бібліятэкі, якая злучала замак з барочным палацам «пад бляхай».

У прамежку паміж сусьветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоваў і перабудоваў розных эпохаў, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго плянамернаму і бязьлітаснаму разбурэньню.
Пасьля вайны месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі сойм канчаткова адмовіўся ад плянаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэньне аднавіць палац па фрагмэнтах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасьці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагодзьдзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 году. Аркады Кубіцкага былі перададзеныя для карыстаньня ў 2009 годзе.
Цяпер у палацы разьмешчаны музэй, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбранта і Матэйкі («Стэфан Баторы пад Псковам»), старыя выгляды Варшавы пэндзлю Белота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касьцюшкі.
Remove ads
Інтэр’еры
- Палата дэпутатаў
 - Палацавая капэла
 - Заля карцін Каналета
 - Тронная заля
 - Нацыянальная заля
 - Заля асамблеяў
 - Пакой для нарадаў
 - Мармуровы пакой
 
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
