Калінінградзкі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калінінградзкі трамвай — самая заходняя трамвайная сыстэма Расеі, адзіная дзейная трамвайная сыстэма Калінінградзкай вобласьці. Зьяўляецца самай старой трамвайнай сыстэмай на тэрыторыі сучаснай Расеі (дзейнічае з 1895 году). Калінінградзкі трамвай — адна з двух захаваліся трамвайных сыстэм Расеі з каляінай мэтровай шырыні (іншая — у Пяцігорску).
На працягу доўгага часу трамвай зьяўляўся важнай часткай гарадзкога транспарту Калінінграду, аднак у апошнія гады яго значэньне падае, з-за таго, што адміністрацыя Калінінграду праводзіць палітыку ліквідацыі трамвайных маршрутаў у сувязі з тым, што лабіруецца інтарэсы маршрутных таксі і дэпутатаў-уладальнікаў аўтобусных фірмаў, а ліквідаваныя лініі ў пэрспэктыве плянуецца замяніць тралейбусамі. Але на практыцы замена адбылася толькі на вуліцы Горкага. Ва ўсіх астатніх выпадках (вуліца Суворава, Неўскага) пляны замены не былі ажыцьцяўлёныя.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Калінінградзкі трамвай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads