Камароўскае балота

балотны масіў, што некалі існаваў на паўночны захад ад Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камароўскае балота, Камарова балота — балотны масіў, што некалі існаваў на паўночны захад ад Менску (цяпер прадмесьце Камароўка ў межах места).

Пра ўзьнікненьне балота існуе набожнае паданьне, зьвязанае зь менскім Сьвята-Мікалаеўскім манастыром. У гэтым паданьні, што датуецца 1423 рокам, гаворка ідзе пра нейкага юродзівага Федзьку, які стала ляжаў на цьвінтары манастырскага храма. За свой назойлівы нораў ён меў мянушку Камар. Аднойчы, падпаўшы пад уплыў срэбралюбзтва, ён спакусіўся нарабаваным золатам памерлага разбойніка, які праліў нямала крыві. Федзька Камар пад покрывам ночы пайшоў з манастыра, перайшоў паўнаводную тады Сьвіслач і, паглыбіўшыся ў некрануты лес, паспрабаваў узяць сабе палову золата. Але ў гэты момант раскрылася зямля і паглынула юродзівага разам зь мехам золата. І ў той жа час на гэтым месцы ўтварылася велізарнае балота, якое людзі называлі Камароўскім у гонар няўдалага грэшніка.[1]

На Гарадзкім выгане (Камароўскім балоце) 21 жніўня 1911 року паводле рашэньня Менскага губэрнскага земства была заснаваная Менская балотная досьледная станцыя — першая навуковая ўстанова на тэрыторыі Беларусі[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads