Камволь

тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Камволь
Remove ads

«Камволь» — дзяржаўнае тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў жніўні 1955 году ў якасьці «Менскага камвольнага камбінату».

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год быў найбольшым у Беларусі вытворцам тэкстыльных вырабаў. Валодаў поўным колам вытворчасьці ад пражы да тканіны з пастаўкай вырабаў за мяжу. Вырабляў касьцюмна-сукеначныя і нагавічныя чыставаўняныя, ваўняныя і паўваўняныя тканіны з укладаньнем поліэтэрнага валакна, віскозы, поліаміду, поліакрыланітрылю (ПАН), элястанавай ніткі «лайкра» і льну[4]. На ўтрыманьні прадпрыемства ў Менску знаходзіліся 2 гуртажыткі № 3 па вуліцы Марата, дом 21 і № 4 па Барадзінскай вуліцы, дом 21, а таксама жылы дом № 30 па Сонечнай вуліцы[5].

Remove ads

Вырабы

На 2025 год «Камволь» вырабляў:

  • 7 відаў тканіны (214 найменьняў) — 36 найменьняў школьнай тканіны, 128 найменьняў сукеначна-касьцюмнай тканіны, 29 найменьне тканіны ведамаснага прызначэньня (ад 20 да 67 % воўны), 4 найменьні більярднай тканіны на 45 % з воўны, 8 найменьняў суконнай тканіны на 78 і 83 % з воўны, 3 найменьні тканіны для адмысловай вопраткі на 51 % з бавоўны і 4 найменьні палітовай чыставаўнянай тканіны[6];
  • 15 відаў пражы 44 найменьняў больш як 10 адценьняў, у тым ліку чыставаўняную пражу, паўваўняную (ад 30 да 80 % воўны) і на 35 % зь віскозы[7];
  • 2 віды пледаў (23 найменьні) — 12 найменьняў паўваўняных (ад 20 да 50 % воўны) і 11 найменьняў з поліакрыланітрылю (ПАН)[8];
  • 6 найменьняў коўдры з 60 % воўны[9].
Remove ads

Збытавая сетка

На 2025 год «Камволь» меў 8 фірмовых крамаў, зь іх 5 у Менску, у тым ліку ў гандлёвых цэнтрах «Карона-Сіці» і «Сталіца» ды ў «Першым нацыянальным гандлёвым доме» на праспэкце Незалежнасьці, а таксама ў Берасьці і Горадні ў Цэнтральных унівэрмагах ды ў Наваполацку ў гандлёвым цэнтры «Сузор'е стральца»[10]. Сярод іншага, збыт у Беларусі ладзілі праз кропкі продажаў у выглядзе ўнівэрмагаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, як і ў Салігорску, Жодзіне, Слуцку, Барысаве, Полацку і Лідзе. Таксама «Камволь» меў даччынае прадпрыемства ў сталіцы Расеі са складам у Іванаве[11].

Remove ads

Мінуўшчына

5 сакавіка 1947 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне аб замацаваньні за Міністэрствам тэкстыльнай прамысловасьці Беларускай ССР дзялянкі пры канцы Ігуменскага тракту. Тут вырашылі ўзьвесьці баваўняна-папяровую фабрыку[12]. У 1951 годзе пачалі ўзводзіць «Менскі камвольны камбінат» (Беларуская ССР)[13]. 15 лютага 1955 году падрыхтавалі першыя тры грэбнечасальныя машыны. 8 жніўня 1955 году зьнялі першую пражу з прадзільных машынаў[12]. 30 жніўня 1955 году запрацавалі часальная і прадзільная вытворчасьці[13]. Пры канцы 1955 году здалі ў дзеяньне 10 400 прадзільных верацёнаў[12]. У лютым 1956 году запусьцілі ткацкую вытворчасьць[13] у складзе 55 ткацкіх станкоў і атрымалі першыя мэтры суровай тканіны. У 1957 годзе змантавалі 400 такіх станкоў[12]. У 1959 годзе стварылі аддзелачную вытворчасьць[13].

У 1960 годзе перавысілі поўную праектную магутнасьць у 9,046 млн м і выпусьцілі 10,173 млн м гатовай тканіны. У 1965 годзе прадпрыемства перавялі на працу пад замову спажыўцоў і распрацавалі 9 відаў тканіны. Сярод 34 відаў вырабаў 20 адпавядалі міжнародным стандартам. У 1967 годзе выпусьцілі 100-мільённы мэтар тканіны[12]. У 1969—1978 гадох прадпрыемства перабудоўвалі[13]. 31 сакавіка 1973 году выпусьцілі 200-мільённы мэтар тканіны. У 1976 годзе ў прадзільным цэху ўсталявалі 169 новых машынаў, таму магутнасьць цэху вырасла з 62 000 да 70 300 верацёнаў. У 1989 годзе камвольныя тканіны паставілі на 195 фабрык у больш як 30 краінах[12]. У 1989—1991 гадох прадпрыемства паўторна перабудавалі[13]. У выніку ў 1991 годзе 7000 працаўнікоў вырабілі 22 млн пагонных мэтраў тканіны[14].

10 сакавіка 1994 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. 8 кастрычніка 1996 году яго перайменавалі ў «Камволь». У 1999 годзе аснову вытворчасьці складалі: ваўняныя і паўваўняныя касьцюмныя, сукеначныя і дзіцячыя тканіны, ваўняную і паўваўняную пражу, а таксама пражу для трыкатажных вырабаў[13].

Ад 2007 году «Камволь» штогод атрымліваў дзяржаўнае фінансаваньне праз скарачэньне вытворчасьці, якое выклікала стратнасьць. У 2008—2010 гадох на дзяржаўную дапамогу закупілі новае абсталяваньне. У 2011 годзе чыстыя страты склалі 1,2 млрд рублёў (143 тыс. даляраў). У 2012 годзе страты вырасьлі 8-кратна, нерэнтабэльнасьць — да 4 %, а вытворчасьць упала да 1,1 млн пагонных мэтраў тканіны і 441 т пражы праз зношанасьць абсталяваньня на 88 %. Колькасьць супрацоўнікаў склала менш за 1000 чалавек. Вышыня столі ў вытворчых памяшканьнях да 13 м і разьмяшчэньне ацяпляльных батарэяў пад стольлю абумоўлівала павышаныя энэргавыдаткі. У выніку 17 сьнежня 2012 году свае пасады страцілі кіраўніца «Камволю», старшыня «Беллегпраму» Генадзь Вырко і ягоны намесьнік, які раней кіраваў «Камволем». На сьнежань 2012 году «Камволь» быў адзіным у Беларусі вытворцам камвольнай тканіны. Магутнасьці прадпрыемства пры 2-х зьменах працы дазвалялі вырабляць 3700 т пражы і 6,7 млн пагонных мэтраў камвольнай тканіны за год. Гадавыя патрэбы прадпрыемстваў «Беллегпраму» ў ваўняным валакне складалі 3250 т[14].

У лютым 2014 году «Камволь» прадставіў тканіны з элястанам, мокры шоўк і тканіны з галяграфічным малюнкам, бачным пад кутом. Кошт новых тканінаў складаў 60—100 тыс. рублёў (5—8 даляраў) за мэтар[15]. За 2013—2017 гады ў пераабсталяваньне прадпрыемства ўклалі 110 млн даляраў. У 2017 годзе распрацавалі 117 узораў тканіны пад звыш 220 колерамалюнкаў. Больш як 55 % вырабаў паставілі за мяжу. Праектная магутнасьць прадпрыемства вырасла да 6 млн пагонных мэтраў, што складала 5 % ад сусьветнага рынку камвольных тканінаў на 120 млн паг.м[16]. На 2018 году «Камволь» быў найбольшым у Беларусі вытворцам тэкстыльных вырабаў. Сярэдні месячны заробак складаў 650 рублёў (300 даляраў)[17].

У 2022 годзе пастаўкі за мяжу ажыцьцяўлялі ў больш як 30 краінаў, найбольш у Расею, Армэнію, Азэрбайджан, Туркмэністан і Казахстан. У красавіку 2023 году запусьцілі суконную вытворчасьць для тканінаў вопраткі пад паліто, пінжакі і шапкі[18].

Кіраўнікі

  • Андрэй Мытнік (да 2010 году)
  • Сьвятлана Стрыжак ( — 17 сьнежня 2012)[14]
  • Віктар Гаўрыленка (17 сьнежня 2012 — да 2019 году )
  • Анатоль Суботка (на 2019 год)[19]
  • Юлія Грынчык (на 2025 год)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads