Камітэт вызваленьня народаў Расеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камітэт вызваленьня народаў Расеі
Remove ads

Камітэт вызваленьня народаў Расеі (КВНР; рас. Комитет освобождения народов России, КОНР) — палітычны камітэт, які фармальна аб’ядноўваў нацыянальныя, пераважна расейскія антыбальшавіцкія арганізацыі, якія дзейнічалі ў час Другой сусьветнай вайны на акупаванай Нацысцкай Нямеччынай тэрыторыі Эўропы.

Thumb
Брашура КОНР, 1944 г.

Палітычнай платформай быў Маніфэст руху за вызваленьне народаў Расеі (Праскі маніфэст), абвешчаны ў Празе 14 лістапада 1944 году. Гэты дзень лічыцца датай стварэньня Камітэту.

Палітычным кіраўніцтвам Камітэту быў Прэзыдыюм, які складаўся з генэрал-лейтэнанта Андрэя Ўласава (старшыня), генэрал-маёраў Ф. Трухіна і В. Малышкіна, генэрал-маёра прафэсара Д. Закутнага, генэрал-лейтэнантаў Г. Жыленкова і Я. Балабіна, прафэсараў Ф. Багатырчука (рэпрэзэнтаваў Украінскую нацыянальную раду), М. Будзіловіча (рэпрэзэнтаваў Беларускую нацыянальную раду) і З. Руднева.

Ва ўмовах часу Камітэт супрацоўнічаў з кіраўніцтвам Нацысцкай Нямеччыны. Узброеныя сілы Камітэту складалі Расейская вызвольная армія, Расейскі ахоўны корпус у Югаславіі і шэраг іншых падраздзяленьняў, якія агулам налічвалі каля 120—130 тысячаў чалавек[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads