Канатопскі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канато́пскі трамвай (па-ўкраінску: Конотопський трамвай, [konoˈtɔpsʲkɪj t̪rɑmˈʋɐi̯]) быў пушчаны ў Канатопе 25 сьнежня 1949 году. Па стане на 2019 год маецца 3 маршруты, 27,8 км сеткі, 1 дэпо і 16 вагонаў.
Трамвайная сетка складаецца з трох лініяў і мае агульную працягласьць 28 км, зьяўляючыся, такім чынам, адной з самых маленькіх трамвайных сетак ва Ўкраіне. Значная частка сеткі зьяўляецца аднапутнай (з разьездамі). Частка вуліцаў, па якіх праходзіць трамвай, ня мае цьвёрдага пакрыцьця. Лініі абслугоўваюцца трамваямі тыпу КТМ-5, пабудаванымі з 1975 па 1989 на Усьць-Катаўскім вагонабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава (УКВЗ).
Трамваі выходзяць на маршруты з 6:00 да 20:00. Праезд у Канатопскім трамваі каштаваў у 2019 годзе 2,00 грыўны, незалежна ад адлегласьці.
Remove ads
Маршруты
- 1 вул. Дэпоўская — Заграбельле (40-хвілінны такт)
- 2 вул. Рабашапка — завод «Матордэталь» (55-хвілінны такт) (найбольш працяглы маршрут)
- 3 вул. Дэпоўская — Пасёлак КВРЗ (35-хвілінны такт)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads