Канны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канны
Remove ads

Ка́нны (па-француску: Cannes, па-аксытанску: Canas) — горад на паўднёвым усходзе Францыі, у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, які быў заснаваны лігурамі на ўзьбярэжжы Напуль. Насельніцтва на 2013 год — 73 325 чалавек. Зьяляецца адным з найбольш папулярных і вядомых курортаў Лазурнага берагу. Вядомы як месца правядзеньня штогадовага кінафэстывалю.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад заснавалі рымляне ў 42 годзе да н. э. Шмат стагодзьдзяў ён заставаўся невялікай рыбацкай вёскай у складзе Правансу. Усё зьмянілася ў 1834 годзе, калі ў Каннах спыніўся былы ангельскі канцлер лорд Гэнры Пітэр Брум, які накіроўваўся ў Італію, і быў вымушаны перапыніць свой ​​шлях з-за эпідэміі халеры. Лорд Брум быў вельмі зачараваны прыгажосьцю рыбацкага мястэчка, ягоным небам, мяккім кліматам, што вырашыў пабудаваць у Каннах дом. Шматлікія ангельскія арыстакраты рушылі ўсьлед ягонаму прыкладу.

Неўзабаве Канны адкрылі для сябе і расейскія арыстакраты. У 1879 годзе ў горад прыбыла імпэратрыца Марыя Аляксандраўна, жонка Аляксандра II у суправаджэньні сыноў Сяргея й Паўла. У 1888 годзе Гі дэ Мапасан пісаў пра Канны: «Прынцы, прынцы, паўсюль прынцы».

Remove ads

Культура

Канскі кінафэстываль

У горадзе штогод у траўні праводзіцца Канскі кінафэстываль на базе Фэстывальнага палацу.

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads