Канстанцін Кучынскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Кучынскі
Remove ads

Канстанці́н Аляксеевіч Кучы́нскі (нар. 15 ліпеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 году падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сэзон 2017 году правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].

У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 году пасьля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчанаў і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падоўжыў пагадненьне зь «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчанаў, але ня выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[10].

З траўня 2021 году пачаў прыцягвацца да складу менскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёўшы толькі 2 матчы за клюб у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[11]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомлем»[12], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[13]. Першую палову 2024 году быў футбалістам «Іслачы»[14], але ўлетку зьніў клюб на казаскі «Жэтысу». У студзені 2025 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[15].

Міжнародная

У 2014—2015 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 гадоў), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads