Канстытуцыя Вугоршчыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстыту́цыя Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Вугоршчыны, прыняты 18 красавіка 2011 року Парлямэнтам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 року прэзыдэнтам краіны. Уступіла ў сілу 1 студзеня 2012 року.
Гісторыя
Да 2012 року асноўным законам Вугоршчыны была канстытуцыя 1949 року, у якую, пачынаючы з 1989 року, былі ўнесеныя радыкальныя зьмены. У сакавіку 2013 року парлямэнт краіны ўхваліў шэраг паправак да канстытуцыі[1]. Гэтыя папраўкі выклікалі крытыку ўнутры краіны й за яе межамі[2].
Асноўныя палажэньні
Назва краіны зьмяняецца з «Вугорскай рэспублікі» на Вугоршчына, хоць форма праўленьня застаецца рэспубліканская[3]. У прыватнасьці, зьмяненьне ўказвае на неабходнасьць успрыманьня краіны без акцэнтаваньня ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя вугорцы прызнаюцца роўнымі ў правах.
Канстытуцыя вызначыла шлюб як саюз асобаў супрацьлеглага полу і зрабіла аднаполы шлюб у Вугоршчыне неканстытуцыйным[4].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Канстытуцыя Вугоршчыны 1949 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads