Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі

палітычны канфлікт у Ірляндыі ў XX стагодзьдзі From Wikipedia, the free encyclopedia

Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі
Remove ads

Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі (па-ірляндзку: Na Trioblóidí, па-ангельску: The Troubles — «клопаты») — этнічна-нацыянальны[6][7][8][9] канфлікт у Паўночнай Ірляндыі ў канцы 1960-х — 1998 роках[10]. Пэрыядычна выходзіў за межы Паўночнай Ірляндыі, распаўсюджваючыся на Ірляндыю, Ангельшчыну і кантынэнтальную Эўропу.

Хуткія факты Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі, Дата: ...

Галоўнай прычынай канфлікту стала даўняя спрэчка пра статус Паўночнай Ірляндыі: юніяністы ды ляялісты (пераважна пратэстанты) бачылі працяг існаваньня Паўночнай Ірляндыі ў складзе Злучанага каралеўства, а нацыяналісты ды рэспубліканцы (пераважна каталікі) жадалі выхаду з Зьвязу ды аб’яднаньня зь Ірляндыяй.

Канфлікт пачаўся пасьля пачатку кампаніі Асацыяцыі за правы чалавека ў Паўночнай Ірляндыі за спыненьне дыскрымінацыі каталіцкай/нацыяналістычнай меншасьці пратэстанцкім/юніянісцкім урадам і мясцовымі ўладамі[11][12]. Урад паспрабаваў здушыць пратэсты з дапамогай пераважна пратэстанцкай паліцыі, пасьля чаго процістаяньне вылілася ў сутычкі ў 1969 року і ўвод брытанскіх войскаў. У асобных грамадах дзеля разьдзелу варожых бакоў былі ўзьведзеныя «Муры міру». Спачатку некаторая частка каталікоў нават падтрымала прыход брытанскай арміі, якая здавалася менш брутальнай за ольстэрскую паліцыю, але неўзабаве варожымі аказаліся і вайскоўцы, асабліва пасьля Крывавай нядзелі 1972 року[13].

Асноўнымі бакамі супрацьстаяньня з боку рэспубліканцаў былі Часовая Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (ІРА) і Ірляндзкая нацыянальная вызвольная армія (ІНВА); з боку ляялістаў — Ольстэрскія добраахвотніцкія сілы (ОДС) і Асацыяцыя абароны Ольстэру (ААО); з боку брытанскіх уладаў — армія і паліцыя. Рэспубліканцы вялі партызанскую вайну супраць брытанскіх спэцаддзелаў ды бамбілі інфраструктурныя, камэрцыйныя і палітычныя аб’екты. Ляялісты ў адказ нападалі на рэспубліканцаў/нацыяналістаў ды ўсю каталіцкую грамаду. Брытанскія спэцпадразьдзяленьні ладзілі антыпартызанскія апэрацыі пераважна супраць рэспубліканцаў.

За час канфлікту загінулі больш за 3500 чалавек, 52% зь якіх — мірнае насельніцтва, 32% — прадстаўнікі брытанскіх падразьдзяленьняў, 16% — удзельнікі ўзброеных фармаваньняў[1]. Мірны працэс прывёў да замірэньняў між бакамі і абмеркаваньняў на палітычным узроўні, у выніку чаго ў 1998 року была заключаная Вялікапятнічная ўгода, якая вярнула Паўночнай Ірляндыі самакіраваньне. Паўночнаірляндцы атрымалі права на самавызначэньне, была праведзеная рэформа паліцыі, раззбраеньне баевікоў і абвешчаная амністыя увязьненым.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads