Паўночная Ірляндыя
край Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночная Ірля́ндыя (па-ангельску: Northern Ireland, па-ірляндзку: Tuaisceart Eireann, ольстэрск.-шатл. Norlin Airlann) — адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы востраву Ірляндыя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бэлфаст. Адміністрацыйна падзеленая (з 1975) на 6 графстваў (па-ангельску: counties).
Remove ads
Геаграфія
У цэнтральнай частцы разьмешчанае возера Лох-Ёй, найбуйнейшае ў Вялікабрытаніі (392 км²). Другая па велічыні сыстэма азёраў — Верхняе й Ніжняе Лох-Эрн на паўднёвым захадзе Паўночнай Ірляндыі. Паміж гэтымі азёрамі знаходзіцца раўнінная частка Паўночнай Ірляндыі, а паўночны ўсход, паўднёвы ўсход і захад яе тэрыторыі займаюць горы. Найвышэйшы пункт Паўночнай Ірляндыі — Сьліў-Донард па-ангельску: Slieve Donard у гарах Морн (вышыня 848 м).
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Адміністрацыйна Паўночная Ірляндыя падзеленая на 6 графстваў і 26 акругаў. Востраў Ірляндыя лічыцца падзеленым на чатыры гістарычныя рэгіёны — Ольстэр, Манстэр, Лейнстэр і Конахт. Шэсць графстваў Паўночнай Ірляндыі ўваходзяць у склад Ольстэру. Тры графствы Ольстэру — Донэгал, Каван і Монаган — уваходзяць у склад Рэспублікі Ірляндыя. У публіцыстыцы тэрміны Ольстэр і Паўночная Ірляндыя часта ўзаемна атаясамліваюцца, што, аднак, не адпавядае рэчаіснасьці, бо некалькі графстваў гістарычнага Ольстэру ўваходзяць у склад Ірляндыі — такім чынам, Ольстэр зьяўляецца падзеленым між Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй, якая ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads