Каньяк (горад)

места ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Каньяк (горад)
Remove ads

Каньяк (па-француску: Cognac) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Шаранта рэгіёну Новая Аквітанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Пуату-Шарант), паміж гарадамі Ангулем, Жарнак, Сэнт. Большая частка гораду разьмешчана на левым беразе ракі Шаранта. Спэцыялізуецца на вытворчасьці моцнага сьпіртнога напою каньяк, названага ў гонар гораду.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Рымляне называлі горад Каньякум (лац. Conniacum), пазьней назва спрасьцілася да Каньяк. У Сярэднявеччы праз Каньяк праходзіў адзін з паломніцкіх шляхоў у Сант’яга-дэ-Кампастэля. У IX стагодзьдзі ў Каньяк сталі ўзводзіцца ўмацаваньні. У 1215 годзе Каньяк атрымаў права гораду. Уваходзіў у склад графства (пазьней — герцагства) Ангулемскага.

Франсуа Ангулемскі (будучы кароль Францыск I) нарадзіўся ў коньяскім замку Валюа 12 верасьня 1494 году. Ён завітаў роднаму гораду права гандляваць сольлю, якая здабываецца на ўзьбярэжжы ў Ля-Рашэль, уверх па рацэ, што прывяло да разьвіцьця гораду, а пазьней і да ягонага ператварэньня ў цэнтар вытворчасьці каньяку.

Remove ads

Эканоміка

Прамысловасьць гораду ў значнай меры арыентавана на вытворчасьць каньяку. Самыя вядомыя каньячныя домы: Hennessy, Martell, Rémy Martin, Camus і Otard.

Спорт

28 ліпеня 2007 году ў орадзе стартаваў 19 этап шматднеўкі Тур дэ Франс.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads