Капа (лік)

лікавая адзінка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Капа́ (па-руску: копа; па-лацінску: sexagena) — лікавая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім з XIV ст., роўная 60 штукам. Паняцьце чэскага паходжаньня (па-чэску: kopa — куча), зьявілася ў Вялікім княстве Літоўскім разам з распаўсюджваньнем чэскай манэты — праскіх грошаў, таму што 60 праскіх грошаў прыраўноўвалася да 1 праскай грыўні срэбра (253,17 г). Таксама ўжывалася паняцьце паўкапа. Праскі грош на той час быў вельмі распаўсюджанай манэтай ва Ўсходняй Эўропе, таму праская грыўня сталася міжнароднай грашовай і вагавай уліковай адзінкай.

Спачатку капа была толькі грашова-вагавай лікавай адзінкай тоеснай рублю, а паўкапа — палціне, бо па ўтрыманьню срэбра 1 праская грыўня была блізкая да наўгародзкай грыўні-рубля, якая была ў той час распаўсюджанай уліковай адзінкай у ВКЛ.[1] Пасьля на копы пачалі лічыць розныя рэчы, напрыклад «капа снапоў» — 60 снапоў.

Лічбавы зьмест капы заставаўся нязьменным і стаў ўнівэрсальнай лікавай адзінкай.[2] Выкарыстоўвалася да XIX ст.

Магчыма ад капы паходзіць назва капейкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads