Капец

старонка-неадназначнасьць Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Капе́ц:

  • Найпрасьцейшы тып сховішча гародніны, калі штабель бульбы або іншай гародніны кладзецца на паверхню глебы або ў неглыбокую яму, укрытую саломай і зьверху зямлёй.
  • Пашыраная ў некаторых месцах Беларусі (пераважна на Палесьсі) назва старажавых курганоў.
  • Межавы знак у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стагодзьдзях у выглядзе землянога насыпу з дамешкамі камянёў, бітай керамікі, шкла ды іншага[1]. У 1473 годзе ваявода троцкі Радзівіл Осьцікавіч, староста жамойцкі Ян Кезгайлавіч, староста браслаўскі Багдан Саковіч і староста лідзкі Ян Кучук уклалі на граніцы зь Інфлянцкім ордэнам акт аб размежаваньні «нашых літоўскіх» (nostram Lythphanorum) зямель зь Інфлянтамі; у акце былі згаданы межы, называныя «граніцы» (granicies), і пагорак або (па-народнаму) «капец» (colliculum alias kopecz)[2]. Народжаны на Лідчыне гісторык-археограф Мацей Догель у сваёй працы «Limites regni Poloniae & magni ducatus Litvaniae» (1758 год) пры апісаньні выгляду межавога знаку Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай зазначаў, што той «па-літоўску» называецца kopiec[3].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads