Мацей Догель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маце́й До́гель (6 жніўня 1715, Гембулы Лідзкага павету — 24 лютага 1760) — гісторык-археограф, правазнаўца Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Шчучынскую піярскую школу. Уступіў у ордэн піяраў і займаўся выкладаньнем. На даручэньне маршалка дворнага літоўскага, уладальніка мястэчка Шчучыну Ю. Сцыпіёна дэль Кампа выхоўваў яго сына, разам зь якім выяжджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Ляйпцыскім і Парыскім унівэрсытэтах, удасканальваў свае веды ў філязофіі, міжнародным праве і матэматыцы.
З канца 1740-х гадоў быў рэктарам піярскага калегіюму ў Вільні, заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі — Віленскі піярскі «Калегіюм Нобіліюм». У апублікаваным «Паведамленьні» пра адкрыцьцё гэтай школы падкрэсьліваў вялікую ролю асьветы ў справе маральнага ўдасканаленьня народу.
У 1748 годзе як амбасадар Рэчы Паспалітай меў магчымасьць працаваць у архівах і бібліятэках Нямеччыны, Францыі, Галяндыі, дзе сабраў шмат гістарычных і дыпляматычных дакумэнтаў. Выкарыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або сакрэтныя афіцыйныя дакумэнты, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава і Нясьвіскім архіве.
Выдаў збор міжнародных трактатаў «Дыпляматычны кодэкс Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага» (лац. «Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lituaniae»; т. 1. у 1758 годзе, т. 4 у 1759 годзе, т. 5 у 1764 годзе). Засталіся нявыдадзеныя матэрыялы з гэтага збору (5 тамоў), якія сьпярша паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі ўнівэрсытэт, адкуль іх вывезьлі ў Пецярбургскую публічную бібліятэку. Выдаў таксама збор дакумэнтаў «Граніцы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» (лац. «Limites regni Poloniae & magni ducatus Litvaniae», 1758 год) з разьмежаваньня ВКЛ з КП у сярэдзіне XVI стагодзьдзя. Ягоныя зборнікі матэрыялаў з гісторыі міжнародных дачыненьняў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай за XIII—XVIII стст. як гістарычныя крыніцы ня страцілі свайго значэньня[3].
Remove ads
Літоўская мова
Засьведчыў разуменьне літоўскай мовы як славянскай: у сваёй працы «Limites regni Poloniae & magni ducatus Litvaniae» пры апісаньні выгляду межавога знаку Вялікага Княства Літоўскага на граніцы з Маскоўскай дзяржавай зазначаў, што той «па-літоўску» называецца капец (kopiec)[4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads