Капліца-пахавальня Завішаў (Узда)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Завішаў (Узда)
Remove ads

Капліца-пахавальня Завішаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Ўзьдзе. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на каталіцкіх могілках. Твор рамантычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Завішаў
Thumb
Капліца-пахавальня Завішаў
КраінаБеларусь
МестаУзда
Каардынаты53°27′30″ пн. ш. 27°11′59″ у. д.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца-пахавальня Завішаў на мапе Беларусі
Thumb
Капліца-пахавальня Завішаў
Капліца-пахавальня Завішаў

Remove ads

Гісторыя

Мураваную капліцу ва Ўзьдзе збудавалі ў 2-й палове XIX ст. як фамільную пахавальню Завішаў.

Архітэктура

Помнік рамантычнай архітэктуры. Збудаваная з цэглы і бутавага каменю, нагадвае эгіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца пахавальні. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканьне-малельня.

Сутарэньне перакрываецца стральчатым скляпеньнем, з бакоў у тры рады чаргуюцца нішы да пахаваньняў. У тарцы пахавальні — трохгранны подыюм і ніша для алтара. Сьцены пахавальні атынкаваныя і расшытыя пад руст[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads