Узда

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Узда
Remove ads

Узда́ — места ў Беларусі, на рацэ Ўзьдзянцы. Адміністрацыйны цэнтар Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 10 179 чалавек[1]. Знаходзіцца за 74 км на паўднёвы захад ад Менску, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Негарэлае, Капыль, Слуцак і Нясьвіж.

Хуткія факты

Узда — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, і пірамідальная капліца-пахавальня колішніх уладальнікаў паселішча паноў Завішаў.

Remove ads

Назва

Тапонім Узда́ ўтварыўся ад назвы ракі Ўзьдзянка (у мінулым Узда, Усда)[2].

Адзначалася старажытнае германскае (гоцкае) імя Uzda[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўзду як двор Корсакаў у Менскім павеце датуецца 1450 годам. У другой палове XV стагодзьдзя паселішча атрымала статус мястэчка. У розны час Узда знаходзілася ў валоданьні Кавячынскіх, Завішаў, Красінскіх. У канцы ХV стагодзьдзя Кавячынскія збудавалі тут кальвінскі эбор.

У 1572 годзе ўва Ўзьдзе знаходзіўся Сымон Будны ў зьвязку з выданьнем Бібліі[4]. У 1684 годзе па вяртаньні ў каталіцтва Кавячынскія заснавалі ў мястэчку парафію, набажэнствы праходзілі ў капліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Рынак. Касьцёл, 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Узда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы ХVІІІ стагодзьдзя мясьціна перайшла да роду Завішаў. У 1798 годзе Казімер Завіша збудаваў касьцёл, таксама дзеяла царква.

У 1829—1830 гадох ува Ўзьдзе працавалі друкарня Э. Прэса, школа, 4 пачатковыя навучальныя ўстановы, бровар, млын, аптэка, пошта, 30 крамаў, нядзельны кірмаш. На 1886 год — расейская народная вучэльня, валасная ўправа, школа, бровары, суконная фабрыка, 2 млыны, 24 крамы; дзеялі царква, касьцёл, сынагога, мячэт, 3 малітоўныя дамы. У 1906—1909 гадох у мястэчку дзеяла правінцыйнае кола польскага таварыства «Асьвета», якое займалася падтрымкай адукацыі на польскай мове[5].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўзду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Узда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Ўзьдзенскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ўзда ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Ігуменскі павет («падраён») Менскага раёну[7]. 17 ліпеня 1924 году мястэчка стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 30 ліпеня 1966 году ў Койданаўскім раёне). 27 верасьня 1938 году Ўзда атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

10 сакавіка 1999 году Ўзда атрымала статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1889 год — 1424 чал.[8]; 1897 год — 2,8 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,5 тыс. чал.; 1970 год — 4,3 тыс. чал.; 1977 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 8,0 тыс. чал.; 1999 год — 9,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 9,4 тыс. чал.[9]; 2002 год — 9,6 тыс. чал.[10]; 2006 год — 9,6 тыс. чал.; 2009 год — 9684 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 10 120 чал.[12]; 2017 год — 10 090 чал.[13]; 2018 год — 10 194 чал.[14]; 2019 год — 10 179 чал.[1]

Адукацыя

Ува Ўзьдзе працуюць гімназія, с.-г. прафэсійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтар разьвіцьця дзіцяці «Вясёлка».

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць цэнтральная раённая лякарня на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену, аптэка, аптэчны шапік і аптэчны пункт, раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.

Культура

Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, раённы цэнтар культуры, дом дзіцячай творчасьці, кінатэатар «Кастрычнік», гістарычна-краязнаўчы музэй, парк «Перамогі».

Выступаюць калектывы аматарскай творчасьці, у тым ліку 3 народныя (хор вэтэранаў вайны і працы, ансамбль народнай песьні «Зборная субота», клюб майстроў «Сузор’е» Цэнтру культуры) і 3 узорныя (тэатар «Усьмешка», лялечны тэатар «Церамок», духавы аркестар школы мастацтваў).

Спорт

У месьце працуюць футбольны клюб «Узда», спартовы клюб «Бушыда», стадыён, 6 спартовых заляў, 3 футбольныя палі і інш.

Забудова

Плян

Узда разьвіваецца паводле генэральнага пляну 1990 году. Рэчка Ўзьдзянка падзяляе места на 2 плянавальныя раёны: усходні (Малая Ўзда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе месьціцца асноўны масіў жылой забудовы і грамадзкі цэнтар. Гістарычны цэнтар склаўся ў раёне вуліцы Вялікай (цяпер афіц. Ленінская), якая злучыла 2 пляцы — Рынак (цяпер афіц. Свабоды) і Красны. Адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар сфармаваўся ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 1990—2000-я ўва Ўзьдзе збудавалі 5 жылых дамоў, школу, адміністрацыйны будынак лясной гаспадаркі, правялі рэканструкцыю раённай лякарні, будынку «Белаграпрамбанку».

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Ленінская вуліцаВялікая вуліца
Першамайская вуліцаЮрздыка вуліца[15]
Пралетарская вуліцаМалая вуліца
Татарская вуліца[16]
Свабоды плошчаРынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Ўзды да нашага часу гістарычную назву захаваў толькі пляц Красны.

Remove ads

Эканоміка

Ува Ўзьдзе працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасьці: лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Узьдзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Узьдзенская філія ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галінаў. Працуе прыватнае УП «Узьдзенскі кааппрам», лясгас і інш., філія і аддзяленьне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадзкага харчаваньня, 2 прадпрыемствы зьвязку, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ўзда»[17].

Славутасьці

Галерэя

Асобы

  • Віктар Берасьневіч (нар. 1971) — матэматык
  • Людміла Бяляева (нар. 1948) — навуковец у галіне мэдыцыны
  • Аляксандар Герасіменка (нар. 1946) — беларускі палітык і дыплямат
  • Барыс Палееў (1898—1983) — савецкі военачальнік
  • Валеры Шаблюк (1953—1997) — гісторык
  • Мошэ Файнштэйн (1895—1986) — лідэр жыдоў ЗША

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads