Капліца-пахавальня Коцелаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Коцелаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беніцы, находзіцца ў будынку Траецкага касьцёлу. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Месца пахаваньня прадстаўнікоў роду Коцелаў і Швыкоўскіх.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Коцелаў | |
![]() Надмагільле Коцелаў у касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Беніцы, фота Станіслава Яроцкага, 1928 | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Беніца |
Каардынаты | 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Капліца-пахавальня Коцелаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца-пахавальня Коцелаў |
Remove ads
Гісторыя
У 1701 годзе кашталян троцкі Міхал Казімер Коцел зафундаваў у мястэчку будаваньне касьцёла і кляштару бэрнардынаў разам з капліцай-пахавальняй. У 1722 годзе памёр уладальнік Беніцы Міхал Казімер Коцел і з гэтым зьвязана цікавае паданьне паданьне, выкладзенае Ігнатам Ходзькам:
![]() |
Празь некалькі дзясяткаў гадоў па сьмерці фундатара згарэў дах кляштару. Тагачасны апякун кляштару падумаў, што мае права забраць кацялоўскія дукаты. Адслужыўшы ўрачыстую паніхіду за душу нябожчыка, ноччу, пры зачыненым касьцёле, каб не прыцягваць нічыёй увагі, некалькі айцоў і братоў пачалі адчыняць крыпту. Аднак калі апякун, акрапіўшы магілу, захацеў зазірнуць унутар, лямпа, быццам нехта выбіў яе зь яго рук, з грукатам спала ў сутарэньні й згасла. Адначасна згасьлі й усе іншыя агеньчыкі, і надмагільле з моцным грымотам вярнулася на сваё мейсца — сур’ёзна падрапаўшыся. Спужаныя манахі спадлі на зямлю, як мёртвыя, і здавалася, што яны пачулі шэпт: «Requіcscat іn pace» (на лаціне, па-беларуску: Няхай спачывае ў спакою). Такім чынам Коцел абараняў свае дукаты, відаць, лічачы, што беніцкія бэрнардынцы яшчэ не маюць вострай патрэбы[1]. | ![]() |
На сёньняшні дзень захаваліся часткова тры стукавыя надмагільлі роду Коцелаў. У сутарэньнях касьцёлу былі сямейныя пахаваньні Коцелаў і Швыкоўскіх[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads