Капліца-пахавальня Паскевічаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Паскевічаў
Remove ads

Капліца-пахавальня Паскевічаў — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Гомлі. Знаходзіцца на высокім беразе ракі Сажа, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Румянцавых і Паскевічаў побач з саборнай царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Thumb
Капліца-пахавальня Паскевічаў
КраінаБеларусь
МестаГомель
Каардынаты52°25′26″ пн. ш. 31°01′06″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуЯўген Іванавіч Чарвінскі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца-пахавальня Паскевічаў на мапе Беларусі
Thumb
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў
Капліца-пахавальня Паскевічаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную капліцу-пахавальню Паскевічаў збудавалі ў 1870—1889 гадох паводле праекту акадэміка архітэктуры Яўгена Чарвінскага (рысункі выканаў архітэктар Майблюм). Будаўнічымі работамі кіравалі архітэктары Максымільян Мэсмахер і Оскар Вэгенэр. Дэкаратыўныя работы праводзіліся мясцовымі майстрамі пад кіраўніцтвам мастака Сяргея Садзікава.

У 1889 годзе ў капліцы перапахавалі генэрал-фэльдмаршала Івана Паскевіча (1782—1856) і яго жонку Лізавету з Грыбаедавых. Сюды ж перавезьлі парэшткі Фёдара Рыгоравіча Паскевіча і Ганны Карабанькі. У 1903 годзе ў капліцы спачыў яе фундатар Фёдар Паскевіч (1823—1903).

У 1971—1975 і 2008—2016 гадох праводзілася рэстаўрацыя капліцы.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычнае квадратнае ў пляне вежападобнае збудаваньне. Яго сылюэт фармуе 5 пазалочаных купалоў-цыбулінаў у завяршэньні 8-граннага шатра з 4 аконнымі праёмамі каля яго аснаваньня. На паўднёвым фасадзе прастакутны ўваходны праём вылучаецца аркавым парталам з слупамі-бочкамі, астатнія грані праразаюцца невялікімі аконнымі праёмамі ў такіх жа ліштвах. Пакрытыя вохрыстай цэглай фасады аздабляюцца керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. У дэкоры выкарыстоўваюцца бочкападобныя і вітыя слупы, закамары, падзоры, ажурныя крыжы.

Унутраная прастора афармляецца пліткай расьліннага арнамэнту, аконныя адхілы пакрываюцца размалёўкай, алтар з чорнага мармуру. Лябрадарытам пакрывалася і ўнутраная цокальная частка сьценаў. Сьцены аздабляліся арнамэнтальнай размалёўкай.

Побач з капліцай знаходзіцца ўваходная надбудова ў капліцу-пахавальню ў выглядзе кампактавага прастакутнага аб’ёмам, вальмавы дах якой завяршаецца купалам-цыбулінай. Усярэдзіне месьцяцца сходы ў пахавальню. Яе тарцовая сьцяна афармляецца мазаічным з каляровай смальты пано з выявамі двух анёлаў. У сьценах былі мэмарыяльныя пліты зь імёнамі пахаваных тут Паскевічаў[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads