Капліца-пахавальня Сенажацкіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Сенажацкіх — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца пасярод каталіцкіх могілак на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх | |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Магілёў |
| Каардынаты | 53°54′15″ пн. ш. 30°19′06″ у. д. |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Капліца-пахавальня Сенажацкіх на мапе Беларусі Капліца-пахавальня Сенажацкіх | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню Сенажацкіх[ збудавалі на Магілёўскіх каталіцкіх могілках ў 1904 годзе.
25 лістапада 1989 году капліцу перадалі вернікам і асьвяцілі..
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Кампактавы прастакутны ў пляне будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучаецца 4-гранная вежа-званіца з прастакутным уваходным праёмам пад трыкутным франтонам і аркавым аконным праёмам над ім. Трыкутнымі франтонамі завяршаюцца таксама грані званіцы, апрацаваныя з бакоў аркавымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і пілёнамі ў прасьценках. Мастацка-эстэтычная выразнасьць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай[2].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лазарэнкі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads