Капліца Заслаўскіх (Мір)

помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя ў Міры (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Заслаўскіх (Мір)
Remove ads

Капліца Заслаўскіх — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя ў Міры. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы мястэчка каля замка, на рагу Нясьвіскай і Замкавай вуліцаў. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Капліца Заслаўскіх
Thumb
Капліца Заслаўскіх
КраінаБеларусь
МястэчкаМір
Каардынаты53°27′05.19″ пн. ш. 26°28′10.66″ у. д.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Заслаўскіх на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Заслаўскіх
Капліца Заслаўскіх
Капліца Заслаўскіх на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную капліцу ў Міры збудавалі ў 1909 годзе на месцы драўлянай капліцы дзеля ўшанаваньня памяці Ўладзімера Заслаўскага, які памёр 28 сакавіка 1909 году ў веку 37 гадоў. Пра гэта сьведчыць табліцы пра ўваходзе з наступным надпісам:

« Часовня сія построена Францишкою Заславскою За упокой сына ея Владиміра Францевича Заславскаго 1909 г. »

За тры гады да сьмерці Ўладзімера Заслаўскага моцна зьбілі п’яныя казакі Кубанскага войска княгіні Клеапатры Сьвятаполк-Мірскай.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны 4-гранны аб’ём пад шлемападобным купалам. Бакавыя грані праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, тыльная грань дэкаруецца рэльефным укосным (маскоўскім) 8-канцовым крыжам, вуглы — гранёнымі лапаткамі[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads