Капліца Сьвятога Георгія (Лепель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Сьвятога Георгія (Лепель)
Remove ads

Капліца Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лепелі. Знаходзіцца на могілках, на 2-ім Млынавым завулку. Дзее, прыпісная да царквы Сьвятой Параскевы Пятніцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Капліца Сьвятога Георгія
Thumb
Капліца Сьвятога Георгія
КраінаБеларусь
МестаЛепель
Каардынаты54°53′32.21″ пн. ш. 28°40′44.92″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Капліца Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Сьвятога Георгія
Капліца Сьвятога Георгія

Remove ads

Гісторыя

Мураваную могілкавую капліцу Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лепелі збудавалі ў 1900 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаным у цэнтры купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасад дэкаруюцца трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, разьмежаваных кароткімі паўкалёнкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі аркавымі архівольтамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з аркавымі архівольтамі над імі. Вылучаюцца выкладзеныя цаглянай муроўкай карнізы і рэльефныя крыжы[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва капліцы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Часовня Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская часовня), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва капліца Сьвятога Юрыя або Юраўская капліца

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads