Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Лепель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Лепель)
Remove ads

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца на гістарычнай Прудовай вуліца[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Thumb
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
КраінаБеларусь
МестаЛепель
Каардынаты54°53′12.18″ пн. ш. 28°41′01.76″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Remove ads

Гісторыя

Новую драўляную царкву ў Лепелі збудавалі ў 1840—1841 гадох. У пачатку XX ст. царкву перабудавалі.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае арыгінальную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю — уздоўж падоўжнай плянавальнай восі разьмяшчаюцца: нізкі прастакутны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім узвышаецца 1-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, прастакутная малітоўная заля пад 2-схільным дахам, прастакутная апсыда, над якой узвышаецца 8-гранны шатровы барабан з купалам. Фігурна ашаляваныя сьцены праразаюцца квадратнымі, прастакутнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.

У царкве захоўваюцца абразы: «Маці Божая Смаленская» (XVIII ст.), «Апосталы Пётар і Павал» (1-я палова XIX ст.)[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Валадарскага

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads