Капліца Сьвятога Дамініка (Слонім)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Сьвятога Дамініка (Слонім)
Remove ads
Remove ads

Капліца Сьвятога Дамініка — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, на гістарычнай Панасоўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятога Дамініка
Thumb
Капліца Сьвятога Дамініка
КраінаБеларусь
МестаСлонім
Каардынаты53°05′55.21″ пн. ш. 25°18′22.16″ у. д.
Архітэктурны стыльракако
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусАхоўная зона
Капліца Сьвятога Дамініка на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка

Remove ads

Гісторыя

Капліцу збудавалі ў 1745 годзе як памежны знак пры ўезьдзе ў места з захаду.

У XVIII ст. падобную капліцу таксама збудавалі на Скробаўскай вуліцы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта цэнтрычная 3-ярусная пабудова. Два ніжнія ярусы маюць квадратнае сечыва з увагнутымі гранямі і зрэзанымі кутамі і выразна падкрэсьліваюцца зьлівамі з дахоўкі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, стаіць на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 аркавымі прасьветамі (у ім месьцілася пазалочаная драўляная скульптура сьвятога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыцьцём[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пушкіна

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads