Віленскае барока
архітэктурны стыль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскае барока — навуковая назва позьняга этапу разьвіцьця стылю барока ў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі пашырэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя[1].

Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].
Выступае як самабытны мастацкі фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[3][4].
Remove ads
Узьнікненьне
Першымі ўзорамі віленскага барока дасьледнікі лічаць перабудову касьцёла Сьвятых Якуба і Філіпа ў Вільні (1726) або галоўны фасад касьцёла кармэлітаў босых у Глыбокім (1735). Першым аўтэнтычным творам зьяўляецца адноўлены грэка-католікамі Сафійскі сабор у Полацку[3].
Істотны ўнёсак ў стварэньне адметнай школы віленскага барока зрабіў архітэктар Я. К. Гляўбіц. Росквіту архітэктурна-мастацкага кірунку таксама спрыяла творчасьць архітэктараў Ю. Фантаны, Л. Грынцэвіча, А. Асікевіча, Т. Жаброўскага, Г. Лінкевіча, А. Парака.
Значную ролю ў станаўленьні ўнікальнай архітэктурнай сэмантыкі віленскага барока адыграла будаваньне ўніяцкіх цэркваў пад патранатам мітрапалітаў Ф. Грабніцкага і Л. Кішкі.
Remove ads
Узоры


Сьвятыні ў стылі віленскага барока маглі мець галоўны фасад як зь дзьвюма стромкімі вежамі тэлескапічнай будовы, так і бязьвежавы, падобны на браму. У аподвух выпадках ён меў плястычныя фігурныя франтоны. Апрача грэцка- і рымска-каталіцкіх сьвятыняў, стылістыка віленскага барока пашырылася на праваслаўныя цэрквы, ратушы і палацы[5].
Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 11 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.
Найбольш яскравыя прыклады будынкаў у стылі віленскага барока:
- Царква Сьвятой Соф’і ў Полацку
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Глыбокім
- Касьцёл Сьвятых Якуба і Філіпа ў Вільні
- Брама манастыра Сьвятой Тройцы ў Вільні
- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа ў Вільні
- Касьцёл Сэрца Езуса ў Вільні
- Касьцёл Сьвятой Кацярыны ў Вільні
- Касьцёл Сьвятых Янаў у Вільні
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Беразьвеччы
- Царква Сьвятога Язафата ў Быцені
- Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Валынцах
- Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Варнянах
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Васілішках
- Ратуша ў Віцебску
- Царква Прачыстай Багародзіцы ў Віцебску
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Віцебску
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова ў Віцебску
- Царква Сьвятой Тройцы ў Вольне
- Царква Покрыва Багародзіцы ў Воршы
- Царква Сьвятога Ільлі ў Вяліжы
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Горадні
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў Жыровічах
- Царква Божага Яўленьня ў Жыровічах
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў Івянцы
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў Лужках
- Царква Сьвятога Спаса ў Магілёве
- Царква Прачыстай Багародзіцы ў Пачаеве
- Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя ў Слоніме
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Смалянах
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Сталовічах
- Царква Покрыва Багародзіцы ў Талачыне
- Царква Божага Яўленьня ў Таракані
- Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа ў Фашчаўцы
Remove ads
Галерэя
Найбольш адметныя творы
- Найбольш адметныя творы
- Касьцёл Сьвятой Кацярыны ў Вільні
- Брама Траецкага манастыра ў Вільні
Страчаная спадчына
- Страчаная спадчына
- Царква Сьвятых Пятра і Паўла ў Віцебску
- Царква Сьвятога Ільлі ў Вяліжы
- Богаяўленская царква ў Таракані
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads