Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)

каталіцкая капліца ў Ружанах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)
Remove ads

Каплі́ца Сьвято́га Казі́мера, таксама касьцё́л Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на могілках пры гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее[1]. Твор архітэктуры раньняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральная архітэктуры
Капліца Сьвятога Казімера
Thumb
Капліца Сьвятога Казімера
КраінаБеларусь
МястэчкаРужаны
Каардынаты52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Тып будынкакапліца
Архітэктурны стыльклясыцызм
Аўтар праектуЯн Самуэль Бэкер
Дата заснаваньня1792
Статусахоўваецца дзяржавай
Станзакінуты
Капліца Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Thumb
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера
Капліца Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Ад пачатку капліца ўваходзіла ў склад комплексу Ружанскага базылянскага манастыра.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную могілкавую капліцу ў Ружанах збудавалі ў 1792 годзе з фундацыі ўласьніка маёнтку Аляксандра Сапегі. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. Будаваньне зьвязваюць з мошчамі сьвятога Казімера, якія ў сярэдзіне XVII ст. захоўваліся ў ружанскіх уладаньнях Сапегаў[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць.

Найноўшы час

За савецкім часам капліца прыйшла ў заняпад.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным дахам. Пэрымэтрам будынку праходзіць прафіляваны карніз. Сьцены праразаюцца прастакутнымі высокімі вокнамі. Уваходныя дзьверы і бакавыя нішы аздабляюцца ліштвамі.

Сьцены ў інтэр’еры завяршаюцца карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе портыку дарычнага ордэру[3].

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 37.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads