Касьцёл Сьвятой Ганны (Ракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ракаве. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне гістарычнага мястэчка, на каталіцкіх могілках, на Менскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму і нэаготыкі. Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны  | |
Касьцёл Сьвятой Ганны  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Вёска | Ракаў | 
| Каардынаты | 53°57′58.28″ пн. ш. 27°04′10.16″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | эклектыка | 
| Дата заснаваньня | XIX ст. | 
| Статус | Ахоўная зона | 
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Ганны  | |
Remove ads
Гісторыя

Касьцёл Сьвятой Ганны збудавалі ў 1830 годзе як могілкавую капліцу. Прыкладна ў гэты ж час пры ўваходзе на могілкі паставілі мураваную браму.
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры з элемэнтамі нэаготыкі і клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаецца паўцыркульным уваходным парталам, завершаным трыкутным франтонам з чацьверыковай Сыгнатуркай і кутнымі пінаклямі, у тымпане месьціцца круглая люкарна-«ружа». Карніз падзяляецца стральчатай аркай уваходнага парталу. Сьцены аздабляюцца гранёнымі пілёнамі (кутныя завяршаюцца пінаклямі), падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках паўцыркульных аконных праёмаў.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю на падугах. За трапэцападобнай алтарнай часткай знаходзіцца паўкруглая закрысьція. Над уваходам — хоры на двух слупах з бакавымі вітымі ўсходамі. Пад алтаром знаходзіцца крыпта[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
