Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)
каталіцкая капліца ў Ружанах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каплі́ца Сьвято́га Казі́мера, таксама касьцё́л Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, на могілках пры гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее[1]. Твор архітэктуры раньняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральная архітэктуры | |
Капліца Сьвятога Казімера | |
Капліца Сьвятога Казімера | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Ружаны |
| Каардынаты | 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
| Тып будынка | капліца |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Аўтар праекту | Ян Самуэль Бэкер |
| Дата заснаваньня | 1792 |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | закінуты |
Капліца Сьвятога Казімера на мапе Беларусі Капліца Сьвятога Казімера | |
Ад пачатку капліца ўваходзіла ў склад комплексу Ружанскага базылянскага манастыра.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную могілкавую капліцу ў Ружанах збудавалі ў 1792 годзе з фундацыі ўласьніка маёнтку Аляксандра Сапегі. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. Будаваньне зьвязваюць з мошчамі сьвятога Казімера, якія ў сярэдзіне XVII ст. захоўваліся ў ружанскіх уладаньнях Сапегаў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць.
Найноўшы час
За савецкім часам капліца прыйшла ў заняпад.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным дахам. Пэрымэтрам будынку праходзіць прафіляваны карніз. Сьцены праразаюцца прастакутнымі высокімі вокнамі. Уваходныя дзьверы і бакавыя нішы аздабляюцца ліштвамі.
Сьцены ў інтэр’еры завяршаюцца карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе портыку дарычнага ордэру[3].
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- Я. Бэкер, 1762—1788 гг.
- Я. Бэкер, 1762—1788 гг.
- 1915—1918 гг.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Уваход
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 37.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
