Капцюганскі валун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капцюганскі валун — геалягічны помнік прыроды Беларусі (з 1994). За 1,3 км на поўдзень ад вёскі Ладыга Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Некалі побач знаходзіўся хутар Капцюгі.
Валун складецца з граніта-гнейсу. Даўжыня 4,7 м, шырыня 3,4 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 тон. Прынесены ледавіком 200—120 тысячаў год назад са Скандынавіі. У паганскія часы — культавы камень.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads