Каравул

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Замак Калаур (Karawol, Kalaur, Kalavur) — замак Вялікага Княства Літоўскага. Верагодна заснаваны падчас кіравання князёў Карыятавічаў на Падольлі ў другой палове XIV ст.[1] Размешчаны ў нізоўі Днястра[2] недалёка ад Рашкава.[3] Прыйшоў у заняпад у пачатку XVI ст.

Гісторыя замка

Замак меў стратэгічнае значэнне для абароны паўднёвых межаў ВКЛ і забяспячэння ўплыву на Падольле пасля яго далучэння да княства ў 1362 годзе. У 1410 годзе Ягайла падараваў Нічку Караульскаму землі ў Падольлі. Гісторык Януш Куртыка мяркуе, што Нічка Караульскі выконваў ўрядніцкія функцыі ў замку. Даследчыца Вольга Бялецкая дапускае, што Нічка проста паходзіў з Калаура.[4] У 1411 годзе храніст Ян Длугаш (1415–1480) упершыню згадвае Калаур сярод месцаў, якія наведаў Ягайла.[5] У першай палове XV ст. Вітаўт аддае замак на валоданне Андрэю Судзімонту. Невядома якую ролю адыграваў Калаур падчас Луцкай вайны ў 1431 годзе, калі Падольле стала арэнай барацьбы паміж Польшчай і ВКЛ. У 1432 годзе замак яшчэ належаў Сьвідрыгайлу. Але ўжо ў 1442 годзе замак з'яўляўся ўласнасцю польскага ўрядніка Тэадорыка Бучацкага. У 1545 годзе Калаур узгадваецца як селішча.[6]

Remove ads

Сучасны стан

Замак не захаваўся. Тэрыторыя каля "Чырвоных скал" пад Рашкавым, дзе знаходзіўся Калаур, была даследавана археолагамі Іллёй Літвінчуком і Алегам Рыбчыньскім. Згодна з іх дадзеннымі, месца ўяўляе сабой чатырохвугольнік, які абведзены валам вышынёй ад 3 да 6 метраў і перыметрам да 180 метраў. Праглядваюцца тры круглыя бастыёны і месца брамы. Роў амаль не захаваўся. Археолагі рэканструявалі гіпатэтычны выгляд замка.[7]

Thumb
Hypothetical reconstruction of the castle according to the version of I. Lytvynchuk, O. Rybchynskyi
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads