Януш Куртыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Януш Куртыка
Remove ads

Януш Куртыка (па-польску: Janusz Kurtyka; нар. 13 жніўня 1960 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, галава Інстытуту нацыянальнай памяці (20052010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у Незалежным згуртаваньні студэнтаў і Салідарнасьці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генэалёгіяй, гісторыяй сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых працаў і артыкулаў.[4]

29 сьнежня 2005 году быў абраны галавой Інстытуту нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакумэнтаваньнем злачынстваў камуністычнай сыстэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 году ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [5].

Remove ads

Выбраныя публікацыі

  • Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
  • Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
  • Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
  • Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
  • Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads