Каракалпакстан

аўтаномная рэспубліка Ўзбэкістану From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракалпакстан
Remove ads

Рэспу́бліка Каракалпакста́н (Каракалпа́кія, па-каракалпацку: Qaraqalpaqstan Respublikasi', Қарақалпақстан Республикасы, па-ўзбэцку: Qoraqalpog`iston Respublikasi, Қорақалпоғистон Республикаси) — сувэрэнная[1][2] рэспубліка ў складзе Ўзбэкістану.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...

Рэспубліка разьмешчаная на паўночным захадзе краіны. Асаблівасьць юрыдычнага статусу — права на выхад са складу Ўзбэкістану. Утвораная ў першай палове ХХ ст. як аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР, пазьней у рамках савецкае палітыкі г. зв. нацыянальнага разьмежаваньня трапіла ў склад Казаскай АССР, пазьней атрымлівае статус аўтаномнае рэспублікі й уключаецца ў склад Узбэцкай ССР. У часы Расейскай імпэрыі тэрыторыя будучай аўтаномнай вобласьці была падзеленая між Бухарскім эміратам (васал Расеі) і губэрнямі Туркестанскага генэрал-губэрнатарства. Па рэвалюцыі кастрычніка 1917 году ўключаная ў склад залежнай ад Расеі Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі, якая, нягледзячы на сваю фармальную незалежнасьць, неўзабаве была ўключаная ў склад РСФСР і пазьней паслужыла пры ўтварэньні аўтаномнага Каракалпакстану.

Remove ads

Насельніцтва

33% насельніцтва складаюць каракалпакі, трохі менш — казахі і ўзбэкі. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў — расейцы, украінцы, туркмэны, карэйцы, татары і іншыя. Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасьці. Афіцыйныя мовы — каракалпацкая і ўзбэцкая.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads