Каракас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракас
Remove ads

Каракас (па-гішпанску: Caracas) — сталіца Вэнэсуэлы. Насельніцтва на 2009 год складала 3 051 000 жыхары. Зьяўляецца галоўным эканамічным, фінансавым і культурным цэнтрам краіны. Таксама найбуйнейшы транспартны вузел Вэнэсуэлы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны 25 ліпеня 1567 (дзень сьв. Яга) гішпанцамі на месцы спаленага пасяленьня індэйцаў племя каракас, адсюль поўная назва: Santiago de León de Caracas. У XVI—XVII стагодзьдзях на горад нападалі піраты. Ад 1577 рэзыдэнцыя гішпанскага губэрнатара, з 1777 сталіца генэрал-капітанства Вэнэсуэла. Ад 1810 цэнтар барацьбы за незалежнасьць краіны, ад 1811 яе сталіца (акрамя 1812—1824, калі горад адбілі гішпанскія каралеўскія войскі). У 1853—1863 баявыя дзеяньні ў горадзе паміж прыхільнікамі кансэрватараў і лібэралаў. Ад 1870-х праводзіцца перапляніроўка старых і будаўніцтва новых кварталаў. У 20 ст. пачалося хуткае эканамічнае разьвіцьцё гораду.

Remove ads

Прыродныя ўмовы

Знаходзіцца ў горнай даліне Карыбскіх Андаў на вышыні 900—1000 м над узроўнем мора, за 13—14 км ад узьбярэжжа Карыбскага мора. Клімат вільготны, субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +19 градусаў, а ліпеня +21 градус. Ападкаў на год выпадае 820 мм. З траўня па лістапад — сэзон дажджоў. Са сьнежня па травень над Каракасам пануюць антыцыклёны, усталёўваецца сухое надвор’е. Горад знаходзіцца ў зоне павышанай сэйсьмічнай актыўнасьці, неаднаразова зьнішчаўся землятрусамі (1812, 1900, 1967).

У навакольлі пераважае расьліннасьць парама (высокагорных лугоў) і ўмераных лясоў. З жывёл на схілах Карыбскіх Андаў водзяцца ягуар, пума, ацэлот, выдра, малпы, нутрыі, тапіры, сьвінкавыя.

Remove ads

Эканоміка

У эканоміцы гораду пераважае доля паслуг (больш за 90%). Прамысловасьць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, хімічная, фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлёзна-папяровая, машынабудаўнічая (у т. л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэмэнтная. У Каракасе разьмешчаны штаб-кватэры Petroleos de Venezuela (PDVSA), шэрагу іншых вэнэсуэльскіх кампаніяў. Працуе Фондавая біржа Каракасу.

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Майкетыя (Maiquetia, Simón Bolívar International Airport). Марскі аванпорт Каракасу на Карыбскім моры — Ла-Гуайра.

З 1983 працуе мэтрапалітэн (на 2014 год — чатыры лініі з 48 станцыямі). Асноўны сродак грамадзкага транспарту — аўтобус.

Вонкавыя спасылкі

Каракассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads