Карвіна
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́рвіна (па-чэску: Karviná) — горад на ўсходзе Чэхіі. У ім пражывае блізу 49 тысяч жыхароў. Стаіць на рацэ Ольша ў гістарычным рэгіёне Цешынскай Сылезіі. Карвіна вядомая як прамысловы горад, павязаны з здабычай вугалю. Гістарычны цэнтар Карвіна-Фрыштату добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкі помнік.
Remove ads
Гісторыя
Першая пісьмовая згадка пра Карвіну датуецца 1268 годам. Места, якое ў тыя часы мела назву Фрыштат, было на гандлёвым шляху, што спрыяла ягонаму разьвіцьцю. Цягам гадоў Карвіна атрымала розныя прывілеі, але росквіт скончыўся з Трыццацігадовай вайной[2].
Адкрыцьцё радовішчаў каменнага вугалю ў Карвіне ў другой палове XVIII стагодзьдзя прывяло да значнай зьмены ў эканамічным разьвіцьці гораду і ўсяго рэгіёну. Менш значная вёска Карвіна ля важнага гораду Фрыштат набыла значэньне для ўсёй Аўстра-Вугоршчыны[2]. Пасьля Першай сусьветнай вайны гэты раён аспрэчваўся Польшчай і Чэхаславаччынай, а пасьля падзелу Цешынскай Сылезіі ў 1920 годзе ён стаў часткай Чэхаславаччыны як галоўны горназдабыўны цэнтр краіны. У 1923 годзе Карвіна атрымала статус места. У кастрычніку 1938 году гэты рэгіён быў анэксаваны Польшчай як частка рэгіёну, вядомага як Завольша, а падчас Другой сусьветнай вайны быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай. У горадзе дзеяла гестапаўская турма[3] і некалькі лягераў прымусовай працы, у тым ліку Поленлягер выключна для палякаў[4], лягер выключна для габрэяў[5], і падлягер нацысцкай турмы ў Цешыне[6]. Пасьля вайны тэрыторыя зноў стала часткай Чэхаславаччыны.
У 1948 годзе Карвіна, Фрыштат і навакольныя вёскі Даркаў, Рай і Старэ-Места былі аб’яднаныя ў адзін горад пад назвай Карвіна[2]. Герб Фрыштату быў абраны ў якасьці герба навастворанага места. Фрыштат стаў гістарычным цэнтрам гэтага прамысловага гораду. Час пасьля Другой сусьветнай вайны характарызуецца эканамічнай арыентацыяй на цяжкую прамысловасьць. У 2003 годзе Карвіна стала статутным местам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads