Каркасон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каркасон (па-француску: Carcassonne, па-аксытанску: Carcassona) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Од у рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Лянгедок-Русыён). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 46 724 чалавекі. Каркасон падзяляецца на стары й новы горад. Стары ўмацаваны горад стаіць на скалістым ўзвышшы й акружаны дзьвюма сьценамі V і XIII стагодзьдзяў. У 1997 годзе сярэднявечны архітэктурны ансамбль трапіў у сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Геаграфія
Каркасон знаходзіцца на поўдні Францыі ў 80 км на ўсход ад Тулюзы.
Гісторыя

У XII стагодзьдзі ў сьценах Каркасона жыло мноства прыхільнікаў руху катараў. За іх заступаўся віконт Раймон-Ражэ Транкавэль, таму ў вачах папы рымскага горад стаў месцам распаўсюджваньня ерасі. У рэшце рэшт, Інакентыюс III абвесьціў пачатак крыжовага паходу супраць катараў, на чале якога ўстаў Сымон IV дэ Манфор. У жніўні 1209 году войскі крыжакоў асадзілі Каркасон. Горад быў узяты й спалены. Аднак крэпасьць Каркасон некаторы час працягвала супрацівіцца. Але праз два тыдні пасьля пачатку аблогі віконт Каркасон быў вымушаны здацца з-за недахопу пітной вады. Пасьля гэтага яго кінулі ў турму, дзе ён неўзабаве памёр[1]. Пасьля ўзяцьця Каркасону землі Транкавэлей былі перададзеныя Сымону дэ Монфору. Ягоны сын перадаў гэтыя валоданьні каралю Францыі, які ўключыў іх у свой дамэн ў 1224 годзе[2].
Пасьля няўдалай спробы паўстаньня каркасонцаў на чале з сынам Віконта Транкавэля ў 1240 годзе, Людовік Сьвяты выгнаў бунтаўнікоў з гораду й загадаў ім пасяліцца на іншым беразе ракі: так пачаў будавацца новы горад, Бастыда. Каркасон ператварыўся ў горад з двума цэнтрамі, паміж Сытэ (фартэцыяй) й Бастыдай разгарэлася сапраўдная сацыяльная барацьба й эканамічная канкурэнцыя. Паступова Бастыда Людовіка Сьвятога пачала квітнець і нават перасягнула Сытэ, які паступова страціў сваю ўладу й палітычнае значэньне.
У 1248 годзе ў ніжнім горадзе зьявілася консульства. Горадам кіравалі 6 консулаў разам са шляхтай. У XIV стагодзьдзі горад стаў першарадным вытворцам тэкстылю ў каралеўстве, у асноўным воўны. Прадукцыя экспартавалася ў такія гарады як Канстантынопаль і Александрыя[3]. У 1348 годзе ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, пачалася чума. Эпідэмія пэрыядычна аднаўлялася аж да пачатку наступнага стагодзьдзя. У гэты ж час з-за Стогадовай вайны горад нёс вялікія страты. У 1355 годзе Эдуард Чорны Прынц спаліў ніжні горад, але пашкадаваў Сытэ[4]. У 1359 годзе Бастыда была адноўленая й умацаваная. Тэкстыльная вытворчасьць аднавілася й атрымала далейшае разьвіцьцё.
Remove ads
Гарады-сябры
- Эгенфэльдэн, Нямеччына
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads