Карлес Кота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карлес Кота
Remove ads

Ка́рлес Ко́та Пахэ́с (па-каталянску: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988 году, Фігерас, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Карлес нарадзіўся ў Каталёніі. У 2001 годзе ва ўзросьце 13 гадоў быў прыняты ў моладзевую сыстэму клюбу «Барсэлёна», але да гэтага гуляў у дзіцячай камандзе клюбу з роднага гораду. Аднак, Карлес ня скончыў акадэмію знакамітага клюбу, зьехаўшы ў 2007 годзе ў бэльгійскі «Мускрон».

Улетку 2008 году Кота вярнуўся ў Гішпанію, гуляючы за каманду «Атлетыка Сэвільля» ў другім гішпанскім дывізіёне. Потым сэзон правёў у іншым клюбе Сэгунды — «Бэнідорм», разам зь якім вылецеў у трэці дывізіён. У пачатку ліпеня 2010 году, не зважаючы на дзейны кантракт з «Бэнідормам», Карлес стаў гульцом кіпрскага «Анартосісу», якім кіраваў ягоны былы трэнэр па моладзеваму складу «Барсэлёны» Гільлерма Анхэль Оёс[2].

28 чэрвеня 2011 году далучыўся да «Дынама» Тбілісі, пераход быў праведзены ў якасьці абмену некалькімі гульцамі[3]. Разам з грузінскім клюбам Карлес стаўся чэмпіёнам краіны. 12 ліпеня 2013 году Кота перайшоў у табар менскага «Дынама»[4][5]. Карлес стаўся, такім чынам, адным з трох першых гішпанскіх гульцоў у чэмпіянаце Беларусі. Спачатку часта выходзіў у кашулі дынамаўцаў на пляцоўку, але праз высокую канкурэнцыю і ліміты на колькасьць іншаземцаў у складзе, страціў месца ў камандзе[6]. У сакавіку 2014 году перайшоў у «Бунядкор»[7].

Remove ads

Дасягеньні

«Дынама» Тбілісі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads