Карлікавая плянэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ), афіцыйная навуковая арганізацыя па астранамічных найменьнях і клясыфікацыі, вызначае ка́рлікавую плянэ́ту як нябеснае цела ўсярэдзіне Сонечнай сыстэмы, якое задавальняе наступным чатыром умовам[1]:
- круціцца па арбіце вакол Сонца
- мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяньнем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець круглявую форму
- не дамінуе на сваёй арбіце (ня можа расчысьціць прастору ад іншых аб’ектаў)
- не зьяўляецца спадарожнікам
Гэты тэрмін быў прыняты МАЗ 24 жніўня 2006 году ў рамках больш дэталёвай клясыфікацыі цел, якія верцяцца вакол Сонца на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысьціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як плянэты, а нядосыць вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі малымі целамі Сонечнай сыстэмы. Зыходзячы з азначэньня, катэгорыя карлікавых плянэт зьяўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі плянэт. Таксама тэрмін карлікавая плянэта не ставіцца да іншых плянэтных сыстэм[2].
Remove ads
Сьпіс карлікавых плянэт
МАЗ афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі клясыфікацыю карлікавых плянэт[3]. Тэрмін «карлікавая плянэта» варта адрозьніваць ад паняцьця «малая плянэта», якім звалі астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая плянэта» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.
* Значэньне ў параўнаньні зь Зямлёй.
Remove ads
Іншыя кандыдаты
Дадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя плянэты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыямэтар больш або найболей верагодна больш, 750 км:
Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плютона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэньня па разьмежаваньні плянэт са спадарожнікам ад падвойных карлікавых плянэтных сыстэм. Праект рэзалюцыі (5)[2] апублікаваны МАЗ паказвае, што Харон павінен разглядацца як плянэта, таму што:
- Харон сам па сабе задавальняе крытэрам па памерах і форме для статусу плянэты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі, для статусу карлікавай плянэты)
- Харон, па чыньніку яго вялікай масы ў параўнаньні з Плютонам, зьвяртаецца з Плютонам вакол агульнага цэнтра мас разьмешчанага ў космасе паміж Плютонам і Хароном, а не вакол кропкі, зьмешчанай усярэдзіне Плютона.
Гэтага азначэньня, аднак няма ў канчатковым рашэньні МАЗ. Невядома таксама, ці зьявіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэньне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая плянэта.
Другі, трэці, і чацьверты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Вэста, Палада і Гігея) павінны будуць клясыфікавацца як карлікавыя плянэты, калі апынецца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[5].
Remove ads
Памер і маса карлікавых плянэт
Ніжні й верхні межы памеру і масы карлікавых плянэт не паказаныя ў рашэньні МАЗ. Няма строгіх абмежаваньняў на верхнія межы, і аб’ект больш або масіўней Мэркурыя з неабчышчанымі вобласьцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая плянэта.
Ніжняя мяжа вызначаецца паняцьцем гідрастатычна раўнаважкай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы невядомы й эмпірычныя назіраньні наводзяць на думку, што могуць моцна адрозьнівацца ў залежнасьці ад складу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэньня МАЗ, вызначальнага гідрастатычна раўнаважкую форму ўжываецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыямэтрам больш 800 км»[2], аднак гэта ня ўвайшло ў канчатковае рашэньне 5A якое было ўхвалена.
Па меркаваньні некаторых астраномаў, новае паняцьце азначае зьяўленьне яшчэ 45 новых карлікавых плянэт[6][7].
Глядзіце таксама
- Плянэты-гіганты
- Плянэты зямной групы
- Клясыфікацыя плянэт
- Мезаплянэта
- Малыя целы Сонечнай сыстэмы
- Транснэптунавы аб’ект
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads